Конверт с изображением поэта поднял на ноги Минсвязи и КГБ (Фото)
12- 22.10.2012, 14:37
Министерство связи и информатизации по инициативе ТБМ выпустило к 200-летию поэта Павлюка Багрима конверт с его изображением.
Министерство связи и информатизации по инициативе ТБМ выпустило к 200-летию поэта Павлюка Багрима конверт с его изображением.
Малиновский, ты дурак?
ОтветитьНет, он дурачек, маленький такой, совсем незаметный и никому ненужный :)
ОтветитьА можа i нет! А можа добра замаскаваны супрацоўнік камітэту глыбокага бурэння?
ОтветитьЯ думал наши придурки вообще запретили изображения усатых людей
ОтветитьЛогичнее было бы назвать статью "Маразматик-краевед веселит народ". Почта и гб (если этим и занимались) повели себя вполне адекватно.
Ответить– Вобраз паэта-пакутніка (Павлюка Багрима. – С.) быў сфарміраваны польскімі масонамі і польскімі нацыяналістамі, – написал, в частности, краевед.
Ответить\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\
Пока у нас будут вот такие "краеведы" с большевистско-российским душком, гневно шестерящие в близкие по духу конторы, до тех пор мы будем "тутэйшыми" без роду, без племени. Видно этот "краевед" ничего не знает и не хочет знать, кроме русской оккупации, так ему милой и большевистской с погаными сатанинскими истуканами Ленина и кроваво-красным кумачом - цветом людской крови пролитой красными дьяволами.
Не надо брызгать слюной. Вы ни чем не отличаетесь от краеведа Малиновского.
ОтветитьАлександровіч, С.Х. Незабыўнымі сцежкамі: Нарысы аб беларус. пісьменніках. – 2-е выд., дап. 1962. Книга в которой упоминается о Павлюке Багрыме. Написана при советской власти писателем награжденным за войну орденом слава.
А вот далее текст стихотворения
Зайграй, зайграй, хлопча малы...
Зайграй, зайграй, хлопча малы,
І ў скрыпачку, і ў цымбалы,
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў сьвет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасьцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб мяне ты не радзіла,
Каб мяне ты не карміла,
Шчасьліўшая ты бы была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век ня быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расьці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажане, кажане!
Чаму ж ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.
Якую сувязь вы ўгледелі паміж тым, што пісьменьнік быў у вайну ўзнагароджаны ордэнам і вершам Паўлюка Быгрыма?
Ответить- Опять Барановичи :))))
ОтветитьКстати, если я не путаю, то этот стих- единственное, что сохранилось из творчества П. Багрыма. Также, помню, что этот поэт- неотъемлимая часть школьной программы бел. лит., а, также, курсов Истории Беларуси (в отношении развитии бел. культуры) в ВНУ. Поправьте, если не прав.
ОтветитьСвоечасовы артыкул, вясёлыя каментары, асабліва пра М.М., які "дамогся-такіі каб Багрыма выкінулі з падручнікаў..." Сумна жыць без легендаў. Пастаўце хто-н. яшчэ тут баладу несьмяротнага Ул.Караткевіча ПАЎЛЮК БАГРЫМ".Твор праграмны, актуальна гучыць і сёньня.
ОтветитьНа гасцінцах бярозы
ОтветитьЗусім пачарнелі ад ветру.
Дзіч і глуш безнадзейная,
Бураломныя хвояў кражы,
На лясным раздарожжы
Капліца праткнулася ў нетрах,
І хрыстос сем стагоддзяў
Вісіць на пахілым крыжы.
Праз акенца сляпое
Шэры дожджык глядзіцца у хату,
У якой дагарае,
Бы ў небе асеннім зара,
Непатрэбная старасць
Адстаўнога паўстанца-салдата,
Невядомага генія,
Беларускага песняра.
Дагарае жыццё.
Хто на ўлонне старому прытуліцца?
Ні дзяцей, ні нашчадкаў,
Даўно праляцела вясна,
Прагрымела паўстаннем,
Прайшла праз зялёную вуліцу,
Згасла ў цяжкай салдатчыне...
Мусіць у рабстве сканаць.
Мог бы славай грымець
Сярод годных паэтаў Еўропы, -
Гвалтам спуталі ногі,
Трымалі ўвесь час за руку.
Што пакіне ён?
Вершык у памяці хлопаў,
Кандэлябру ў касцёле
Ды кроў на гарачым пяску.
А ў краіне так цяжка
(Асіны ад ганьбы палаюць),
І над ёй фанабэрыцца
П'яны, разбэшчаны гун.
Як пры князю Ўсяславе -
Дзень вялікі, а луста малая.
Як пры князю Ягайле -
На кожную спіну бізун.
Абжыраюць удоў,
П'юць з гарэлкай сірочыя слёзы,
Тлустым задам расселіся
На паднявольнай зямлі,
На шлагбаумы мёртвыя
Пассякалі жывыя бярозы
На шпіцрутэны гнуткія
Запаветныя вербы звялі.
Беларусь мая, сонца,
Дарагая і родная маці!
На якіх раздарожжах
Згубіла ты шчасце сваё?
Ці удасца хоць дзецям
Шчаслівага дня дачакаці
Пасля мужнасці гэткай,
Пасля столькіх крывавых баёў?
Цень паўстання народнага,
Дзень светлай волі Крашына!
Я таксама пакутваў
За гэту зямную юдоль...
О, чаму ты, кажан,
Не крануў мяне ў годы дзяцінства,
Каб не вырасла сэрца,
Каб вочы не бачылі боль?
Мы чакалі свабоды,
І касілі нас кулямі роты,
Ў ланцугі нас кавалі,
Каб пад палкай нам быў карачун.
Узялі мае вершы,
Ўзялі маіх дзетак гаротных.
Вершы, бедныя вершы
Пад чырванню сургучу!
Край сагнуўся ў спіне,
Край баіцца размовы пра волю,
Край згубіў сваю мову
І матчынай песні напеў...
Нельга верыць у бога,
Калі ён такое дазволіў.
Цяжка верыць у люд свой,
Калі ён такое сцярпеў.
І няўжо не ўваскрэсне
Забытая родная мова
Не на тое, каб енчыць,
А каб крыкнуць да ўсіх на зямлі:
"Ўстаньце, хлопы, да зброі!
Ліце кроў для вялікай любові,
Каб на гэтай крыві
Небывалыя кветкі ўзраслі!"
Не учуем адказу,
Усё больш нахіляюцца хаты,
Ўсе маўчаць ад пялёнак:
Мужыкі, дзецюкі і дзяды...
Пройдзе некалькі месяцаў -
Прах самотны старога салдата
Хапатліва знясуць
На глухія, старыя клады.
О, як хочацца волі!
Жаданая воля, ты чуеш?
Асвяці мне усмешкай
Апошнія дні у жыцці.
Ты маўчыш?
Ты не чуеш?
Можа, ў дзень, калі ты запануеш,
Верас будзе стагоддзі
З разбітага сэрца расці.
Беларусь,
прачынайся!
Я цябе абуджаю!
Ты павінна прачнуцца,
Не праспі сваё шчасце ўначы,
Я гукаю цябе,
Дарагая, святая!
Адкажы ж, мая родная,
Не маўчы!..
Паміраю і веру:
Калісьці над светлымі водамі,
Над свабоднай зямлёю
І над Белаю Руссю маёй
Шчасце сонцам заззяе,
І слова нашчадка свабоднага
Мае раны загоіць
Гаючай жывою вадой.