2 сентября 2015, среда, 1:20

Дзе жыве брат чорнай Панны Нясвіжа?

7

Калі вы едзеце ў Вільню праз Каменны Лог, вас чакае пастка чэргаў.

Раім не губляць на іх час, а ехаць праз іншы пераход – Катлоўку, а па дарозе, пад Ашмянамі, калі звернеце на Астравец, вас чакае ўнікальнае беларускае мястэчка, бо толькі там вы даведаецеся, што агульнага паміж адзіным у краіне рассоўным мостам, рэзідэнцыяй Абрамовіча, двума героямі Французскай рэвалюцыі і братам Чорнай Панны Нясвіжа. Заінтрыгаваныя?

І гэта яшчэ не ўсё. Хочаце паглядзець архітэктурную забудову XVIII ст., і каб мясцовыя  жыхары распавялі пра вядомага авантурыста Вялікага Княства Літоўскага Рыгора Осціка?

Усе гэта ў чарговым фільме відэа праекта Край.BY “Варняны”.

поделись