29 марта 2024, пятница, 18:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларуская імша ў Варшаве - 16 снежня

1
Беларуская імша ў Варшаве - 16 снежня

У Дзень беларускай салідарнасці 16 снежня беларусы Варшавы збяруцца на імшу.

Літургія адбудзецца а 15-й гадзіне 16 снежня ў кляштары айцоў дамініканаў на Freta 8/10. Літургію цэлебруе а. Віталь Сапега, дамініканец.

Пасля Святой Імшы адбудзецца традыцыйнае дзяленне аплаткам, пасля — святочная сустрэча за вігілійным сталом і перадкалядныя забавы.  Падчас сустрэчы адбудзецца конкурс на лепшую посную страву — запрашаем да ўдзелу, таксама аахвочваем прынесці нешта на святочны стол.

Падчас сустрэчы таксама будзе магчымасць набыць калядны падарунак для родных і сяброў: падчас сустрэчы адбудзецца калядны распродаж беларускіх кніжак, а кніжка як вядома лепшы падарунак.

Перадкалядныя сустрэчы ў Варшаве ўжо сталі традыцыяй: ў гэтым годзе сустрэча адбудзецца сёмы раз.

Дадатковая інфармацыя: Bel.imsha@gmail.com, +48 536 948 025

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях