24 апреля 2024, среда, 15:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Малітва ў памяць Вінцэнта Гадлеўскага

2
Малітва ў памяць Вінцэнта Гадлеўскага

У Менску ў Чырвоным касьцёле 23 снежня адбудзецца малітва, прысвечаная памяці заснавальніка хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі Вінцэнта Гадлеўскага.

Імша адбудзецца напярэдадні 70-годдзя гібелі святара ў лагеры смерці ў Трасцянцы, дзе яго расстралялі 24 снежня 1942 году, паведамляе "Радыё Свабода".

Напярэдадні, 22 снежня, у сядзібе партыі БНФ навуковую канфэрэнцыю правядуць заснавальнікі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя з нагоды завяршэння абвешчанага партыяй году памяці Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага. Пра гэта паведаміла каардынатарка БХД Валерыя Чарнаморцава:

"Канфэрэнцыя мае назву „Айцец Вінцэнт Гадлеўскі і лідэры Беларускага хрысціянскага адраджэння першай паловы XX стагоддзя“. Удзел у канферэнцыі прымуць многія вядомыя гісторыкі, а таксама краязнаўцы з рэгіёнаў, дзе жыў і працаваў Вінцэнт Гадлеўскі. Канфэрэнцыя перадусім прысвечаная гадавіне пакутніцкай сьмерці айца Вінцэнта ў Трасьцянцы. Але ідэя таксама ў тым, каб узгадаць ня толькі яго і Адама Станкевіча, але і іншых прадстаўнікоў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, хрысціянаў, якія ўдзельнічалі ў беларускім Адраджэнні ў першай палове XX стагоддзя".

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях