29 марта 2024, пятница, 2:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларускі паэт раіць Расеі падняцца з калень Пуціна

1

Паэт ДаСьлёз пацьвяліўся з заклікаў, каб Расея ўставала з калень.

Гэты вершы можна прачытаць у альбоме з малюнкамі праекту (НЕ:), паведамляе «Радыё Свабода».

З калень

Рабочыя і сяляне
клянуцца ўночы і ўдзень:
«Расея з калень устане!
Расея ўстане з калень!»
Фанат, што ў бары заўзее,
хоць зборная — рэдкая дрэнь,
упэўнены, што Расея
павінная ўстаць з калень!
Тунгус, калмык і славяне,
курцы, наркоты і п’янь
хвалююцца, што ня ўстане:
«Каму, блін, кажуць, устань!»
Матрошка й мядзьведзь у цырку,
какошнік і каравай!
Прадай апошнюю нырку,
але з калень уставай!
Устань, як рубам пытаньне!
Устань, як кол у штанах!
Яна, безумоўна, устане,
і ворагі пойдуць нах.
Устане зь дзяржаўным гімнам,
бы ўзімку Волга-рака...
Устане з калень усім нам
вядомага мужыка.
У соплях, памадзе і енках,
зь пякоткай, з крыкам «банзай»...
Сядзець на такіх каленках —
агідна! Скорей слезай!

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях