20 апреля 2024, суббота, 12:50
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Айцец Андрэй Абламейка: Сьвята Раства — гэта сьвята міласэрнасьці і любові

Айцец Андрэй Абламейка: Сьвята Раства — гэта сьвята міласэрнасьці і любові
Фота: svaboda.org

Айцец Андрэй Абламейка павіншаваў беларусаў са Сьвятам Раства Хрыстовага.

Каляднае казаньне айца Андрэя Абламейкі прыводзіць «Радыё Свабода».

«Браты і сёстры!

Сьвята Раства Хрыстовага — гэта сьвята міласэрнасьці і любові. Бог Міласэрны так палюбіў нас, што пасылае Сына свайго адзінароднага, каб мы мелі жыцьцё вечнае (пар. Ян 3.16), каб аб’явіць нам канчаткова сваю любоў (пар.Ян 14.9). Бог любіць нас.

Папа Францішак 8 сьнежня распачаў Юбілейны год Божай Міласэрнасьці. У сваім пасланьні «Misericodiae vultus» ён заклікае нас да канкрэтных справаў міласэрнасьці адносна цела і душы бліжняга, кожнага, хто побач з намі.

Гэта простыя рэчы: накарміць галодных, напаіць сасмаглых, прыняць падарожных, памагчы пераадолець сумненьні, суцешыць засмучаных... Адным словам ня быць абыякавым, але заўважаць няшчасьце іншых ды быць побач з тымі, хто ў патрэбе.

Я малю Госпада Ісуса Хрыста, каб у гэтым годзе ніхто з жыхароў Беларусі не застаўся сам-на-сам са сваімі патрэбамі і ніхто з нас не застаўся сьляпым і абыякавым адзін да аднаго. Веру, што Бог Міласэрны нам дапаможа.

Хрыстос нараджаецца! Яго слаўце!» - сказаў Айцец Андрэй Абламейка.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях