19 апреля 2024, пятница, 15:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зміцер Вайцюшкевіч: «Усе, хто дбае пра Беларусь – на адным баку»

6

У інтэрнэце адбылася прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня», які складаецца з 12 песень класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.

Усе кампазіцыі так ці інакш прысвечаныя тэме радзімы.

– Звярнуцца да такой складанай тэмы прымушае час, – лічыць Вайцюшкевіч. – Хопіць дзяліцца на чэсных і нячэсных, на левых і правых, на беларускамоўных і рускамоўных. Хопіць дзяліцца паводле колеру сцяга ці паводле палітычных сімпатыяў. Натуральна, што мы ўсе розныя і маем розныя перавагі. Але глабальна ўсе, хто дбае пра Беларусь і яе культуру – на адным баку.

Быццам падкрэсліваючы гэтую думку, альбом спалучае розныя пласты матэрыялу. З аднаго боку шэраг класічных беларускіх песень савецкіх часоў: «Мой край» Ціхановіча, «Я люблю бярозку» Семянякі, «Вераніка» Лучанка. З іншай – «Паланэз» Агінскага, «Магутны божа» Равенскага, «Я нарадзіўся тут» Вольскага, «Сцяг» Вайцюшкевіча. А таксама цалкам новыя песні Вайцюшкевіча на словы Някляева: «Жыве Беларусь», «Красуня вясна», «На дальняй старане».

– Усе песні ў цалкам новых версіях і ў іншым прачытанні. "Я нарадзіўся тут", напрыклад, гучыць зараз ад імя пасталеўшага героя і з іншым настроем. Пры гэтым яна змяшчае дагэтуль нявыдадзены кавалак першапачатковага тэкста, які ў свой час забракаваў прадусар праекта Алесь Суша. Некалькі песень наогул гучыць з хорам – я вельмі хацеў гэта зрабіць і зараз вельмі задаволены, – тлумачыць спявак.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях