23 апреля 2024, вторник, 12:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларускамоўны азербайджанец, які гандлюе кавунамі: «Дзякуй вам, сябры!»

5

Нядаўна зоркай інтэрнэту стаў беларускамоўны азербайджанец, які прадае кавуны.

«Наша Ніва» адшукала цікавага прадаўца і пагутарыла з ім пра беларусаў, мову і кавуны.

Каля выхада з Заходняга рынку стаіць невялікага росту мужчына. Людзі падыходзяць, просяць выбраць і купляюць. У адказ Раміль ім кажа: «Дзякуй вялікі, смачна есці!»

«Я ужо 19 гадоў у Беларусі. Мне вельмі падабаецца тут, бо народ у вас добры. Мне падабаецца, як тут ставяцца да азербайджанцаў», — распавядае Раміль.

«Працуем, імкнемся знайсці супольную мову з людзьмі. Мне вельмі падабаецца беларуская мова. Спрабую трохі размаўляць. За 19 гадоў толькі дурында не вывучыць беларускую мову!» — усіміхаецца ён.

Раміль — вельмі сарамлівы. Але калі журналiсты распавялі гісторыю яго знакамітасці, ён адразу паклікаў сваіх калег, каб яны паглядзелі артыкул «НН».

«Я яшчэ толькі вывучаю беларускую мову. Калі я не разумею нейкага слова, то пытаюся пра яго значэнне ў мясцовых», - Раміль зазначае, што большасць вопыту атрымлівае ад старога пакалення.

«Мне падаецца, што беларусы не баяцца сваёй мовы, яны проста саромеюцца. Хаця магчыма яны могуць думаць, што на іх неяк не так паглядзяць. А мне цікава, мне няма чаго саромецца — гэта ж мова продкаў», - кажа ён.

Раміль кажа, што для пачатку вывучаў фразы. «Я казаў: «Калі ласка, падыходзьце без чаргі!». Пасля казаў: «Можаце грошы заўтра прынесці!».

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях