28 марта 2024, четверг, 20:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін: Просім у Госпада, каб захоўваў Бацькаўшчыну ад міжусобіцаў і нашэсьця чужынцаў

22
Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін: Просім у Госпада, каб захоўваў Бацькаўшчыну ад міжусобіцаў і нашэсьця чужынцаў
Фота: racyja.com

Кіраўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы звярнуўся да суайчыннікаў.

У ім япіскап Наваградзкі і Паўночнаамэрыканскіа Сьвятаслаў Логін пажадаў міру і шчасця нашай краіне.

Калядны зварот да вернікаў першагерарха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы прыводзіць сайт «Радыё Свабода»:

- Любыя браты і сёстры ў Хрысьце!

Штогод мы ўрачыста сьвяткуем Раство Хрыстова — цуд прыходу на Зямлю Мэсіі, які прадказвалі прарокі. Прычына нараджэньня Ісуса Хрыста — перамагчы ў чалавечай прыродзе грэх і сьмерць, што Збаўца наш і зрабіў сваімі пакутамі на Крыжы, для чаго Ён, Сын Божы — адна з асобаў Сьвятое Тройцы, паяднаўся з чалавекам, прыняўшы чалавечую прыроду. Таксама вынікам гэтае гістарычнае падзеі было заснаваньне Сынам Божым нашае Хрысьціянскае Царквы, да якое тысячу гадоў таму далучыўся й Беларускі народ.

Зямное жыцьцё ёсьць толькі кароткім прамежкам часу, за які чалавек рыхтуе сябе да вечнасьці. Нашая вера робіць дабро ня толькі для нашае душы, але й для ўсяго сьвету, а грэх робіць зло нам і ўсім людзям. Хрысьціянства любіць ўсіх людзей, і грэшных і праўдных, але засуджвае грэх, які губіць людзей, а часам і цэлыя народы. Ці можна назваць народ Хрысьціянскім, калі ён карыстаецца ня Божымі запаветамі, а наказамі свайго зямнога царка, ня маючы любові да іншых народаў, нахабна захапляе іхныя тэрыторыі, пры гэтым прыкрываючыся Хрыстовай верай?

Нашы продкі, датрымоўваючыся Божых законаў, бралі зброю ў рукі не для нападу на іншых, а для абароны свайго народу і дзяржавы. Таму Беларуская Царква моліцца за ўсіх Беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы і за тых, хто цяпер дапамагае братам-украінцам абараняць сваю дзяржаву ад ўсходняга агрэсара. Просім заўсёды ў Госпада міру й шчасьця сваім суайчыньнікам, каб захоўваў нашу Бацькаўшчыну ад міжусобіцаў і нашэсьця чужынцаў. Хай Ласка Божая перабывае з Вамі й вашымі блізкімі!

Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!

Написать комментарий 22

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях