19 апреля 2024, пятница, 18:08
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Вільні манахі-капуцыны пачынаюць служыць беларускамоўныя службы

4
У Вільні манахі-капуцыны пачынаюць служыць беларускамоўныя службы

Капуцыны займуцца пастырствам сярод беларусаў.

19 лютага 2016 года была падпісана дамова паміж кусташам айцоў капуцынаў у Беларусі а. Алегам Шэндам і арцыбіскупам віленскім Гінтарасам Грушасам, згодна з якой ад 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай Кустодыі распачынаюць душпастырскую паслугу ў парафіі св. Барталамея ў Вільні, паведамляе kapucyny.by.

Адрас парафіі: Касцёл Святога Барталамея, вуліца Ужупё, 17a.

Сёння Вільня налічвае больш за 20 парафій, у большасці з якіх паралельна ўжываецца польская і літоўская мовы. Біскуп Гінтарас Грушас жадае, каб капуцыны заняліся пастырствам менавіта сярод беларусаў.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях