24 апреля 2024, среда, 9:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Viber зьявіліся новыя стыкеры па-беларуску

8

Мэсэнджэр Viber выпусьціў унівэрсальны набор стыкераў на беларускай мове з выразамі на ўсе выпадкі жыцьця.

Новы стыкерпак — гэта 26 налепак, сярод якіх яскравыя народныя выразы «Хавайся ў бульбу», «Нешта ў лесе здохла», «Трымай бусла», «Цырк на дроце», «Будзь чалавекам», «Будзе горача», а таксама ўнівэрсальныя фразы «Вітаю», «Прабач», «Пакулькі», «Не сумуй», «Абдыманкі», «Дабранач» і іншыя, перадае «Радыё Свабода».

Галоўныя героі набору налепак — зубр, каза, заяц, бусел.

Гэта ўжо другі па ліку стыкерпак на беларускай мове ў Viber. Ён называецца «Традыцыi на новы лад. Лета» і зьяўляецца працягам першага набору беларускамоўных віртуальных налепак, які быў выпушчаны да навагодніх сьвятаў напрыканцы мінулага году.

Новы стыкерпак не прывязаны да датаў або сьвятаў, ён больш унівэрсальны і дапаможа карыстальнікам мэсэнджэра абменьвацца паведамленьнямі і выказваць свае эмоцыі ў самых розных сытуацыях.

Ілюстрацыі да абодвух стыкерпакаў распрацавала беларуская студыя Asterman. Ініцыятарам стварэньня стыкерпака «Традыцыi на новы лад. Лета» выступіла кампанія «Бульбашъ».

«Сёньня віртуальная камунікацыя паміж людзьмі ўсё больш пераходзіць у мэсэнджэры. На дадзены момант у Беларусі са сваімі роднымі і блізкімі ў Viber стасуецца больш за 3 мільёны чалавек, — кажа Марына Зорыч, прадстаўнік кампаніі Viber. Аўдыторыя ўвесь час пашыраецца, і лягічна, што ў нашых карыстальнікаў зьяўляецца магчымасьць стасавацца з дапамогай стыкераў на нацыянальнай мове. Гэта адбываецца, у тым ліку, дзякуючы брэндам, якія разьвіваюць гэты від камунікацыі».

Як паведаміла журналістам кіраўніца аддзелу стратэгічнага плянаваньня «Бульбашъ» Валянціна Багнія, у стварэньні набору стыкераў удзельнічае вялікая каманда — гэта супрацоўнікі маркетынгавага аддзелу завода-замоўніка, студыя Asterman, перакладчыкі і карэктары, дызайнэры і крэатыўшчыкі:

«Важнай часткай працы была распрацоўка пэрсанажаў, якія намаляваныя на налепках. Напрыклад, мы доўга малявалі казу, якая задумвалася як легкадумны вобраз, але на малюнках атрымлівалася нейкай невясёлай. Таксама доўга распрацоўвалі зайца, бо ён часта выкарыстоўваецца на нашых налепках, і хацелася, каб кожны раз была іншая эмоцыя. Ня вельмі лёгкая праца была».

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях