29 марта 2024, пятница, 3:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Выпускiкi пастаўскай школы: Мы хацелі здаваць беларускую мову, але нас папрасілі выбраць рускую

9
Выпускiкi пастаўскай школы: Мы хацелі здаваць беларускую мову, але нас папрасілі выбраць рускую
Фото: westki.info

Адміністрацыя школы адгаварыла вучняў здаваць на выпускных экзаменах беларускую мову.

Рэгіянальны сайт "Весткі-інфо" паведамляе пра невялікі адукацыйны скандал ― адміністрацыя школы №1 Паставаў адгаварыла вучняў здаваць на выпускных экзаменах беларускую мову. Замест яе выпускнікам прапанавалі выбраць рускую. Маўляў, іспыты супадаюць з выпускным вечарам, што нязручна.

Дырэктар школы №1 Паставаў Павел Трава з журналiстамi размаўляе не вельмі ахвотна, паведамляе "Еўрарадыё". Кажа, што ўсе 44 выпускнікі з абодвух 11-х класаў, якія будуць здаваць выпускныя экзамены ў школе, выбралі рускую мову:

"У заявах напісана, што ўсе хочуць здаваць рускую мову. Вось у мяне ляжаць 44 заявы ад выпускнікоў і іх бацькоў, прадстаўнікоў. Там напісана, што яны будуць здаваць. Я мяркую па тых заявах, якія ляжаць на маім стале", ― распавядае дырэктар.

Пасля пытання пра тое, ці спрабаваў нехта з вучняў выказваць жаданне здаваць беларускую мову, дырэктар няўцямна адказвае: "Напэўна, не". І не ведае, хто б мог адказаць на гэтае пытанне.

А можа, адзін з выпускнікоў школы №1. Выпускнік пацвярджае, што спачатку думаў здаваць беларускую, бо "у нас вельмі добрая настаўніца мовы" і ўвогуле, "беларускую я ведаю лепш, чым рускую". Разам з тым выпускнік кажа, што на выбар мовы для экзамену адміністрацыя школы моцна не ціснула. Вучняў "проста папрасілі":

"Нас папрасілі. Беларускую мову выбралі толькі тры чалавекі, і нас папрасілі перадумаць і выбраць рускую мову. Дырэктар і завуч папрасілі. Каб быў яшчэ дзень лепш да выпускнога падрыхтавацца. Мы пагадзіліся. Падумалі, што тут дрэннага будзе, калі мы рускую мову здадзім, а не беларускую".

Так што, мы не даведаемся, што магло б здарыцца, калі б вучні не захацелі падпарадкавацца адміністрацыі. За месяц да выпускных экзаменаў сварыцца з ёй рызыкне толькі вельмі адчайны і настойлівы вучань. Тым больш, калі пытанне не самае прынцыповае.

Тым часам у іншай школе Паставаў, школе №5, праблем з жадаючымі здаваць беларускую мову няма. Хутчэй, наадварот.

"У нас шэсць чалавек здаюць беларускую мову на павышаным узроўні. І сем — на базавым. Гэта больш за палову класа. І ўсе тры нашы медалісты, у нас тры чалавекі ідуць на медаль, яны ўсе здаюць беларускую мову", ― расказвае завуч Ала Генадзеўна. І дадае, што пра выпадак у школе №1 яна не чула, але "усё можа быць".

Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях