20 апреля 2024, суббота, 12:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Кася Камоцкая заспявае на плошчы Свабоды 8 ліпеня

2

Разам зь Камоцкай у канцэрце возьмуць удзел гурты «Сон-трава», Bar Akaryna і Pauline.

8 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 свае найлепшыя песьні сыграе першая беларуская рок-князёўна Кася Камоцкая. Разам зь ёй у канцэрце возьмуць удзел фіналісты конкурсу «Засьпявай 3.0» — гурты «Сон-трава», Bar Akaryna і Pauline.

З моманту спыненьня дзейнасьці гурту «Новае Неба» Кася Камоцкая зрэдчас выходзіць на сцэну. Яна занялася кінадакумэнталістыкай і сьпявае толькі для сяброў. Выключэньні робяцца раз на некалькі гадоў. Сёлета сьпявачка вырашыла падтрымаць фіналістаў конкурсу «Засьпявай 3.0». Яна выступіць разам з гітарыстам Сяргеем Скуратам. Адмыслова да гэтай падзеі tuzin.fm склаў топ-12 найлепшых песень у выкананьні першай беларускай рок-князёўны. Некаторыя зь іх абавязкова прагучаць на канцэрце ў дворыку плошчы Свабоды 8 ліпеня.

Адкрые канцэрт паўгадзінным сэтам сьпявачка Pauline. Яна брала ўжо ўдзел у конкурсе «Засьпявай» летась і была адзначаная адмысловым прызам журы. Сёлета Паліна Цімохіна падала ў намінацыю «Сьпяваная паэзія» песьню на верш Ірыны Багдановіч, якая трапіла ў лік фіналістаў конкурсу. У лік найлепшых яе ўключылі лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка і Яўген Карпаў. У выпадку перамогі ў конкурсе, Паўліна зьбіраецца патраціць прызавыя грошы на запіс песень для свайго дэбютнага альбома.

Весьці канцэрт «Засьпявай 3.0» будзе Алег Хаменка. У продажы толькі 50 квіткоў.

***

8.07. Менск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19:00-22:00. Засьпявай 3.0: «Сон-трава»,Bar Akaryna і Pauline. Госьць — Кася Камоцкая. Кошт квіткоў: 100 000 руб. (папярэдне), 150 000 руб. (у дзень, пры наяўнасьці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях