28 марта 2024, четверг, 17:50
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Апублікаваны ўнікальны этнаархіў Уладзіміра Журовіча

У сеціве зьявілася старонка этнаграфічнага фонаархіву Уладзімера Журовіча з запісамі народных сьпеваў, якія былі зробленыя 40 і больш год таму.

Фонаархіў Уладзімера Журовіча – гэта масіў запісаў народных песень, зробленых самім фальклярыстам або зь яго просьбы ў яго родным Лельчыцкім раёне, а таксама ў іншых мясьцінах Гомельшчыны. Запісы рабіліся, як мяркуецца, у 1970-я, да нашага часу «дажылі» далёка ня ўсе і ня ў самай лепшай якасьці.

Дзейнасьць Уладзімера Журовіча абсалютна недасьледаваная, а яго імя практычна невядомае. Між тым, яго аўтарскую музыку выкарыстоўвалі і ў Дзяржаўным народным хоры БССР, і ў ансамблі «Песьняры». Дзякуючы гэтаму фальклярысту і кампазытару зьявіўся тэлефільм «Песьні Палесься».

 Музыказнаўца і народны артыст Беларусі Генадзь Цітовіч характарызаваў Уладзімера Журовіча як «беларускага мэлямана», што вырас у атмасфэры палескіх сьпеваў, а пасталеўшы, слухаў, запісваў і расшыфроўваў вялізную колькасьць аўтэнтычных песень.

На старонцы фонаархіву Журовіча на Soundcloud разьмешчаныя на праслухоўваньне і спампоўваньне некалькі дзясяткаў выбраных запісаў архіву – найбольш якасных паводле зьместу і паводле гуку. Сьпіс аўдыётрэкаў будзе папаўняцца. Створаная таксама google-мапа, якая адлюстроўвае месцы, дзе рабіліся гэтыя запісы, а таксама падрабязны вопіс усяго фонаархіву.

Запісы з фонаархіву могуць быць карыснымі як для аматараў беларускага фальклёру, так і для этнографаў-музыказнаўцаў і для кампазытараў, што жадаюць уключыць у свае творы рысы этнічнай музыкі Палесься. Апрацоўку фонаархіву Журовіча вядзе рэдакцыя этнаграфічнай суполкі «Вольны архіў».

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях