24 апреля 2024, среда, 15:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Re1ikt выступіць на плошчы Свабоды

Re1ikt выступіць на плошчы Свабоды

Гурт Re1ikt выступіць 5 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 разам з фіналістамі конкурсу «Заспявай 3.0» – Янам Жанчаком, Яўгенам Цярэнцьевым і гуртом Teleport ды гуртом U.G.Oslavia.

У гэты вечар выступіць адзін з фаварытаў у намінацыі «Спяваная паэзія» Ян Жанчак. 32-гадовы выканаўца вядомы з удзелу ў такіх гуртах як «Песняры» (п/к Барткевіча), In Search For, Яnkey. Сёлета ён дэбютаваў з сваім сольным праектам. На конкурс спявак падаў песню «Ўспаміны», напісаную на верш бацькі, паэта Барыса Жанчака. Сярод фаварытаў конкурсу яе назвалі сябры журы Алег Хаменка і Яўген Карпаў. У выпадку перамогі, Ян хацеў бы ўкласці грошы, атрыманыя ў якасці прызу, у свой дэбютны сольны альбом.

5 жніўня выступіць з сэтам таксама адзін з прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Замежны пераклад» Яўген Цярэнцьеў з гуртом Teleport. Летась выканаўца ўжо ўдзельнічаў у конкурсе і быў адзначаны ў ліку лаўрэатаў у намінацыі «Беларускі кавер» за інтэрпрэтацыю «песняроўскага» шэдэўра «Зачараваная».

Гэтым разам Яўген падаў заяву адразу ў дзве намінацыі – у «Беларускі кавер» песню «Вераніка» (зусім крыху ёй не хапіла, каб трапіць у фінал), а ў «Замежны пераклад» – беларускамоўную версію песні расейскага гурта «Кипелов» – «Ноч у ліпні», дзякуючы якой і трапіў у другі раўнд конкурсу. Cярод найлепшых гэтую песню назвалі Сяргей Пукст і Павал Бераговіч. У выпадку перамогі Яўген хацеў бы ўкласці прызавыя грошы ў развіццё свайго гурта.

Трэцім з фіналістаў «Засьпявай 3.0» у гэты вечар выступіць гурт, які прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавэр» – U.G.Oslavia, якія зрабілі сваю версію знакавай песні N.R.M. – «Фабрыка». Сярод сябраў журы яна надзвычай захапіла Глеба Лабадзенку і Ганну Янкуту. Сваю творчасць музыкі пазіцыянуюць як «рок-н-рол і бла-бла-бла», актыўна выступаюць, а летась былі намінаваныя ў намінацыі “Дэбют году” на прэміі Rock Profi. У выпадку перамогі ў конкурсе, музыкі мяркуюць зняць кліп.

Весці канцэрт «Заспявай 3.0» будзе Алег Хаменка. У продажы толькі 50 квіткоў. 

За ўсіх фіналістаў конкурсу можна таксама прагаласаваць на сайце Talaka.by, дзе ідзе вызначэнне найлепшага на меркаванне народнага журы.

Набыць квіткі.

5.08. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19.00-22.00. Re1ikt + фіналісты «Заспявай 3.0»: Ян Жанчак, Яўген Цярэнцьеў і Teleport, U.G.Oslavia. Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях