28 марта 2024, четверг, 20:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Клюб Вітаўта» запрашае абмеркаваць Дзень Незалежнасці

1
«Клюб Вітаўта» запрашае абмеркаваць Дзень Незалежнасці

Ганаровым госьцем клюбу будзе Лявон Баршчэўскі.

26 ліпеня, а 18:30 у памяшканьні «Арт-сядзібы» (праспэкт Незалежнасьці 58 – 430) адбудзецца чарговае паседжаньне «Клюбу Вітаўта Вялікага», якое гэтым разам прымеркавана да прыняцьця Дэклярацыі аб Незалежнасьці 27 ліпеня 1990 года.

Ганаровы госьць «Клюбу Вітаўта» дэпутат Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь 12 скліканьня Лявон Баршчэўскі – непасрэдны ўдзельнік лёсавызначальных рашэньняў парляманта 1990-1991 гадоў. Удзельнікі «Клюбу Вітаўта» будуць мець мажлівасьць даведацца акалічнасьці таго, як і ў якіх варунках прымалася Дэклярацыя незалежнасьці Беларусі, якім чынам гэта перадвызначыла далейшую гісторыю нашай краіны.

Арганізатары імпрэзы таксама нагадваюць, што 27 ліпеня а 8:30 ранку на плошчы Незалежнасьці адбудзецца акцыя «Сьвята Незалежнасьці на плошчы Незалежнасьці» – усе жадаючыя могуць далучыцца і разам зь іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства ўзьняць над Беларусьсю бел-чырвона-белыя сьцягі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях