28 марта 2024, четверг, 17:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў

1
Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў
Іван Пташнікаў

На 84-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Іван Пташнікаў.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Аксана Спрынчан.

Апошнія гады Пташнікаў цяжка хварэў.

Іван Пташнікаў нарадзіўся ў 1932 годзе ў Лагойскім раёне. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».

Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985).

У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — Збору твораў у 4 тамах.

Творчая прыхільнасць Івана Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка. Таксама значнае месца ў творчасці займала тэма вайны.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях