19 апреля 2024, пятница, 13:55
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Памёр Міхась Шавыркін

9

Міхась Шавыркін узначальваў часопіс «Роднае слова» ад 1987 году.

У часопісе публікаваліся матэрыялы па выяўленчым мастацтве, музыцы ды архітэктуры, гісторыі й культуры беларусаў і ўсіх нацыянальных меншасьцяў, якія жывуць у краіне. За 19 гадоў наклад выданьня вагаўся ад 3,8 да больш за 10 тысачаў асобнікаў, нагадвае «Радыё Свабода».

У 2006 годзе ён вымушана сышоў з пасады галоўнага рэдактара штомесячнага навуковага, метадычнага й культуралягічнага часопіса Міністэрства адукацыі «Роднае слова». У адпаведнасьці з загадам міністра адукацыі ён быў звольнены з пасады «па згодзе бакоў».

На думку Міхася Шавыркіна, зьмена галоўнага рэдактара часопіса была выклікана «заўсёдным незадавальненьнем ды ўмяшаннем» кіраўніцтва афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі:

«Мабыць, чальцам гэтага саюзу вельмі хацелася друкавацца ў часопісе. Аднак «Роднае слова» публікуе толькі тых пісьменнікаў, у тым ліку Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева й Сяргея Законьнікава, чые творы ёсьць у школьнай праграме».

Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях