29 марта 2024, пятница, 13:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Містычны кліп ад The Superboyz

Гурт, у які ўвайшлі ўдзельнікі «Крамбамбулі», «J:Морс», «Лепрыконсаў» і Trubetskoy, прадстаўляе вэрсію свайго новага купальскага кліпа «Маці».

Аўтарам сцэнару і рэжысэрам роліка стаў Руслан Старыкоўскі, прадусар The Superboyz. Ён распавядае Tuzin.fm, што відэа здымалі ля хаты свайго сябры, у вёсцы Седлішча, што ў Валожынскім раёне:

«Там стаіць хата, якой з паўтара стагодзьдзя, а побач лясное возера. Закарцела зрабіць кліп самому, бо цяжка перанесьці сюжэт з сваёй галавы ў галаву іншага рэжысэра. Але апэратары і мантажысты – профі, так што за вынік мы не хваляваліся», – кажа Руслан.

Паводле сюжэта, браты галоўнага героя, ролю якога выканаў вакаліст The Superboyz Алесь–Францішак Мышкевіч, па чарзе гінуць у купалаўскую ноч. Той з гора напіваецца на хаўтурах ды ідзе высьвятляць адносіны з каварнымі русалкамі, якія завабілі ягоных братоў.

У кліпе таксама зьняўся параалімпійскі спартовец, чэмпіён сьвету і Эўропы па лёгкай атлетыцы Аляксандар Субота, які сыграў ролю аднаго з братоў героя, ды ўдзельнікі The Superboyz, якія граюць таксама ў такіх гуртах, як «Крамбамбуля», «J:Морс», «Лепрыконсы» і Trubetskoy.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях