24 апреля 2024, среда, 23:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзіміру Някляеву - 70

18
Уладзіміру Някляеву - 70
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ
ФОТА З САЙТА BELARUSPARTISAN.ORG

Беларускаму паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву 9 ліпеня споўнілася 70 гадоў.

Ён нарадзіўся ў 1946 годзе ў мястэчку Крэва ў гістарычных Нальшчанах.

Унікальны сплаў тэмпераменту і моўнага чуцця нарадзіўся ў сям'і выхадца з Расіі Пракофія Някляева, механіка, накіраванага ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас, і мясцовай беларускі Настассі Магер, нагадвае nn.by.

Някляеў дасягнуў вяршынь прызнання як паэт. Многія песні на ягоныя словы сталі народныя. За свой раман «Аўтамат з газіроўкай» ён атрымаў прэмію Гедройця.

У 2010 годзе паэт пайшоў у палітыку, стаў кандыдатам у прэзідэнты. У дзень выбараў яго збілі да паўсмерці, вінаватых дагэтуль ніхто не пакараў. Наадварот, самога Някляева кінулі ў турму — выпрабаванне, у выніку якога ён напісаў выдатны цыкл вершаў.

«Паэт жывы, пакуль жывы Народ. Народ жывы, пакуль Паэты жывы…» — напісаў з нагоды юбілею Някляева Сяргей Ваганаў.

Написать комментарий 18

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях