Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 1915 годзе сьвіней і кароваў на Беларусі было больш 11:04, 02/01/2001, Прэсцэнтар Хартыi 97
Яшчэ ня так даўно лічылася добрым тонам выкарыстоўваць у якасьці ілюстрацыі дасягненьняў першай ў сьвеце сацыялістычнай дзяржавы параўнаньні з 1913 годам. У гэта цяжка паверыць, але 85 год таму сельская гаспадарка краіны па некаторых пакашчыках пераўзыходзіла цяперашнюю.
Хаця, зьдзіўляцца можа толькі той, хто не знаёмы з сучаснымі беларускімі рэаліямі. Аляксандар Лукашэнка зрабіў стаўку на захаваньне буйных гаспадарак на сяле. Але аджылая сваё калгасна-саўгасная сыстэма ў любым выпадку патрабавала рэфармаваньня. Замест гэтага з высокіх трыбунаў казаліся пафасныя прамовы аб захаваньні заваёваў сацыялізму. Тым часам кінуты сам па сабе з рэдкімі крэдытнымі ін’екцыямі аграрны комплекс развальваецца. Вёска прыходзіць у заняпад і сьпіваецца: заробак у 20-30 даляраў, які часта атрымліваюць з затрымкай ў некалькі месяцаў, лчыцца тут вельмі прыстойным. Ад выміраньня сельскіх жыхароў ратуе толькі ўласны сад-агарод. У 1999 годзе 90% бульбы і 82% гародніны, сабраных на Беларусі, былі вырашчаныя насельніцтвам на ўласных "сотках".