|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Демонстрация против объединения с Россией 10:30, 07/04/2003 Заява Мы, сябры Згуртавання Беларусаў Канады і Згуртавання Беларусаў у Квэбэку, святкуючы Дзень Незалежнасці і 85-ыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), заяўляем: 1. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года - важнейшая гістарычная падзея ў жыцьці беларускага народа. Трэцяя Устаўная Грамата юрыдычна замацавала ўтварэнне незалежнай дзяржавы і гарантавала дэмакратычныя свабоды яе грамадзянам. Працэс вяртання гістарычнай справядлівасці ў адносінах да Беларускай Народнай Рэспублікі, пачаты ў 1991 годзе, быў вераломна перапынены прэзыдэнтам Беларусі А. Лукашэнка. 2. Сёння незалежнасць нашай краіны зноў у небяспецы. Як і 85 гадоў назад, Расейская дзяржава адкрыта праводзіць палітыку экспансіі ў адносінах да Беларусі. Аб гэтым сведчаць як заява прэзыдэнта Расеі сп. У.Пуціна ад 14 жніўня 2002 года аб уваходжанні Беларусі ў склад Расейскай Федэрацыі, так і Канстытуцыйны акт аб стварэньні Саюзу Расеі і Беларусі, прыняцце якога мяркуецца ў красавіку 2003 года. 3. Звяртаемся да ураду Расейскай Федэрацыі і яе парлямента з патрабаваньнем неадкладна спыніць захопніцкую палітыку ў адносінах да Беларусі. Пара пакласьці канец ганебным імперскім памкненьням Мураўёва, Сталіна і пазьнейшых партыйных лідэраў з мэтай знішчыць беларускі народ і яго культуру. 4. Звяртаемся да адказных і разважлівых членаў беларускага ўраду - зрабіць усе магчымыя намаганьні, каб не дапусціць гандлю дзяржаўнай незалежнасцю і спыніць чорны расейскі капітал. Незалежнай краіне - незалежную эканоміку, арыентаваную як на Захад, так і на Усход, як на Поўдзень, так і на Поўнач. Не - валюнтарысцкім эканамічным рашэньням прэзыдэнта А.Лукашэнкі. 5. Звяртаемся да народаў сусветнай супольнасьці, да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, ЮНЕСКА, да урадаў дэмакратычных краін з просьбай выказаць сваю падтрымку беларускаму народу, яго дэмакратычным сілам і інстытутам у барацьбе за незалежнасць Беларусі. 6. Падтрымліваем намаганьні Рады БНР (на выгнанні) і яе старшыні сп. Івонкі Сурвіллы, накіраваныя на вяртаньне свабоды і незалежнасці Беларусі. Жыве Беларусь ! Прынята на сходах у Манрэалі, Таронта, Аттаве 23 i 30 сакавіка, 6 красавіка 2003 года
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|