Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новогодний «подарок» жителям Брестчины от Лукашенко 12:35, 02/01/2004
Александр Лукашенко посетил 31 декабря Белоозерск, чтобы принять участие в торжествах по поводу пуска четвертого энергоблока Березовской ГРЭС. А накануне визита демократические кандидаты лишились в местном горсовете руководящих должностей, сообщает Радыё Свабода.
Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкi падае ягоны вiзыт у Белаазёрск як жаданьне асабiста зрабiць навагоднi падарунак жыхарам Берасьцейшчыны. Гэтым "падарункам" ёсьць адзiн з энэргаблёкаў Бярозаўскай ДРЭС, дзеля рэканструкцыi якога энэргетыкi мусiлi браць пазыкi прыблiзна на 34 мiльёны даляраў.
Аляксандар Лукашэнка заявiў, што калi б гэтых грошай не было, дык празь некалькi гадоў Бярозаўскую ДРЭС чакала закрыцьцё. Энэргiя, якая выпрацоўваецца станцыяй, незапатрабаваная спажыўцамi з-за высокiх коштаў. Мiж тым на станцыi застаюцца яшчэ пяць энэргаблёкаў, якiя таксама патрабуюць тэрмiновай рэканструкцыi. Дзе шукаць грошы на гэтыя мэты абмяркоўвалася на адмысловай нарадзе, прысьвечанай рэфармаваньню энэргетычнай галiны ў Беларусi.
Вiзыт Лукашэнкi ў Белаазёрск цiкавы яшчэ i зь iншай прычыны. Пасьля выбараў сёлета ў сакавiку мясцовы гарадзкi савет стаўся адзiным на Беларусi, дзе большасьць абраных дэпутатаў прытрымлiвалася дэмакратычных поглядаў. Аднак восеньню раённыя ўлады нечакана вырашылi правесьцi ў Белаазёрску паўторныя выбары, у вынiку чаго ў гарсавет дадаткова трапiлi дэпутаты, якiя падтрымлiваюць выканаўчую ўладу. Тое, што восеньнскiя давыбары маюць пэўную сувязь зь вiзытам Лукашэнкi, пацьвердзiў кiраўнiк дэпутацкай групы "Iнiцыятыва" у гарсавеце Юрась Губарэвiч:
-- Так, хутчэй за ўсё, i ёсьць. Пасьля выбараў адразу была праведзена сэсiя, на якой быў учынены разгром дэмакратычнай дэпутацкай групе. Нас пазбавiлi большасьцi кiруючых альбо важных пасад у гарадзкiм савеце, i на гэтым усё супакоiлася. Да вiзыту Лукашэнкi гарадзкi савет ужо быў падрыхтаваны. Белоруссия