Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
12 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Белорусским издателям на месяц продлили перерегистрацию
10:34, 01/03/2004

До 1 апреля все издательские структуры должны пройти перерегистрацию государственных лицензий. Министр информации Владимир Русакевич лично будет решать, кто достоин заниматься издательской деятельностью, а кому придется искать другую работу. Издательства и индивидуальные предприниматели, которым министерство разрешит заниматься издательством дальше, останутся на рынке на ближайшую пятилетку. Те, кто не смождет получить разрешение на продолжение деятельности в течение марта, должны уйти с рынка – в противном случае нарушителями займутся правоохранительные органы, сообщает Радыё Свабода.

27 лютага быў апошнім днём, калі галіновыя міністэрствы прымалі заявы на атрыманьне ліцэнзіяў ад тых, хто зьбіраўся і надалей заставацца ў сфэры вытворчасьці. Аднак вялізныя чэргі ля міністэрстваў і скаргі чыноўнікаў, якія не пасьпявалі разгледзець усе звароты, прымусілі Савет міністраў прыняць адмысловую пастанову, згодна зь якой тэрмін падачы дакумэнтаў падоўжаны да 1 красавіка.

Непасрэдныя ўдзельнікі гэтага працэсу адзначаюць, што ад падаўжэньня тэрміну на перарэгістрацыю нічога істотна ня зьменіцца. Асаблівую занепакоенасьць на гэтым тле выказваюць кнігавыдаўцы. Падчас выставы “Кнігавыдавецтва Беларусі-2004” было агучана, што летась у разьліку на аднаго жыхара краіны выдадзена меней за 5 кнігаў і брашураў, хоць яшчэ ў 2001-м годзе гэтая колькасьць складала 7 асобнікаў. Не выпадае казаць і пра масавасьць друкаваных выданьняў: сярэдні наклад кнігаў – 5300 асобнікаў, а за два гады да таго ён складаў 7000.

Шмат якія выдаўцы кажуць, што пэрспэктывы галіны будуць яшчэ больш цьмянымі пасьля абавязковай перарэгістрацыі выдавецкіх ліцэнзіяў. Як паказвае досьвед, такая фільтрацыя досыць істотная: хтосьці не адпавядае міністэрскім патрабаваньням, хтосьці ня выканаў адпаведных інструкцыяў і замест мастацкай літаратуры пачаў выпускаць навуковую.

Сталічны выдавец Яраслаў Чапля кажа, што ў параўнаньні з суседняй Расеяй беларускія выдаўцы працуюць у нашмат горшых умовах. Падатак на даданую вартасьць у Беларусі складае 18%, а ў Расеі толькі 10%. І гэта пры тым, што паперу беларусам даводзіцца набываць у Расеі, дадаткова аплочваючы транспартныя выдаткі, а выдавецкая база для многіх расейцаў знаходзіцца ў Беларусі, у танных мясцовых друкарнях. Да нядаўняга часу палёгкамі карысталіся беларускамоўныя і дзіцячыя кнігі, а зараз такіх льготаў няма. Можа, таму для выдавецтваў, што спэцыялізуюцца на беларускамоўнай літаратуры, мінулы год стаўся адным з горшых: у параўнаньні з годам папярэднім наклады скараціліся амаль на 20%. Многія з выдаўцоў, якія працавалі яшчэ ў пачатку 90-ых, узгадваюць: калі была іншая дзяржаўная палітыка, літаратура друкавалася накладамі ў дзясяткі тысячаў асобнікаў. Зараз добра, калі гаворка ідзе пра тысячу-другую. Таму загнанасьць беларускай мовы на дзяржаўным узроўні – ці не найвялікшая праблема кнігавыдаўцоў.

Нарэшце, зусім у няроўных умовах працуюць прыватныя й дзяржаўныя установы. Дзяржаўныя выдавецтвы ў выпадку са школьнымі падручнікамі і спэцыяльнай літаратурай атрымліваюць датацыю да 100%. А вось калі ў даўгі трапляе прыватнае выдавецтва, у яго адразу ж арыштоўваюць рахунак, а пасьля некалькіх такіх выпадкаў пазбаўляюць ліцэнзіі. Цяпер многія выдавецтвы таксама пацерпяць ад карэннага перагляду іхнай дзейнасьці.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: