|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
В тюрьму – за стихотворение 11:51, 20/05/2004, Андрэй Адляніцкі, «День» Як удалося даведацца ДНЮ, крымінальная справа № 04065250036 "па факце знявагі прэзідэнта" была ўзбуджана УКГБ па Гарадзенскай вобласці пятага траўня. КГБ-шнікаў абурыў верш падпісаны прозвішчам Чукоўскі, у якім крытычна ацэньваюцца вынікі праўлення прэзідэнта. На думку дазнавальніка КГБ С. Фядулава, верш мае "яўна зневажальны характар, які выразіўся ў прыніжэнні гонару і годнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У рамках расследвання справы праведзена больш за 10 ператрусаў. Акрамя кватэраў лідэраў прадпрымальніцкага руху, "чэкістаў" зацікавілі офісы Таварыства беларускай мовы (тут працуюць журналісты ДНЯ), Таварыства беларускай школы, Фонд імя Льва Сапегі, ГА "Крыніца міласэрнасці" (яго ўзначальвае жонка Леванеўскага)… Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў лічаць, што КГБ скарыстаўся нагодай і вырашыў "разабрацца" з усімі, хто ім не да спадобы. На працягу мінулага тыдня штодзённа адбываліся допыты па гэтай справе. У якасці сведкаў былі дапытаны жонка і дзеці Леванеўскага, а таксама намеснік старшыні страйкама Аляксандр Васільеў. - Допыты доўжыліся па чатыры гадзіны, потым быў перапынак на гадзіну, а потым пачыналіся ізноў, - распавёў Аляксандр Васільеў. Па нашай інфармацыі, Валеры Леванеўскі, які ўвесь гэты час знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам. 15 траўня яму было прад`яўлена афіцыйнае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 368 Крымінальнага кодекса - "Публічная знявага прэзідэнта, спалучаная з абвінавачванем яго ў здзейсненні цяжкага злачынства". На сённяшні дзень ён адзіны абвінавачваемы па гэтай справе. Разам з тым, у хуткім часе абвінавачванне мае быць прад`яўлена і Аляксандру Васільеву. Па нашай інфармацыі, пракуратура будзе спрабаваць даказаць, што лідары прадпрымальнікаў дзейнічалі "паводле папярэдняй змовы". - На ўсялякі выпадак я ў хаце маю падрыхтаваную торбу з асабістымі рэчамі, - гаворыць Васільеў. КГБ адмаўляецца даваць нейкую інфармацыю адносна гэтай справы. - Пакуль што мы не даем ніякіх каментароў, - заявіла ДНЮ прэсавы сакратар УКГБ па Гарадзенскай вобласці Таццяна Ламака. Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа перададзена КГБ у пракуратуру Ленінскага раёна. Пракуратура санкцыянавала арышт Леванеўскага тэрмінам на два месяцы. Белоруссия lllll
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|