Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Ян Мойсейчик: «Чувство национального самосознания и достоинства необходимо для существования полноценной личности»
16:53, 03/06/2004, Алесь Сіліч, «Народная воля»

Священник Ян Мойсейчик когда-то жил и работал в Новогрудке на Гродненщине, служил в Советской армии, потом, получив церковное образование в Минске, возглавил белорусский приход в Слониме. Позже жизненные обстоятельства сложились так, что Яну Мойсейчику вместе с семьей – женой Алиной и тремя детьми – пришлось эмигрировать в Бельгию. В этой западноевропейской стране отцу Яну удалось почти невозможное – он создал на чужбине белорусскую церковь. И церковь в Антверпене, крупнейшем морском порте Бельгии, на самом деле работает. И работает, как утверждают представители белорусской диаспоры, очень и очень хорошо. Именно наши бывшие соотечественники и подтолкнули меня встретиться со священником, которого они считают человеком на своем месте.

Спадар Ян, як да Вас прыйшла ідэя стварыць у Бельгіі ўніяцкую царкву, якая па сутнасці сваёй з яўляецца чыста беларускай?

— Ёсць добрая прымаўка, што менавіта попыт нараджае прапанову. Стварэнне беларускай парафіі стала адказам на сапраўдную патрэбу атуліць духоўнай апекай тутэйшых беларусаў, якія паводле волі лёсу апынуліся на чужыне. Да гэтага часу нашыя суайчыннікі былі пазбаўлены магчымасці далучыцца да сапраўднай скарбніцы беларускай хрысціянскай духоўнасці і культуры. Праз гэта гублялася пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, што проста неабходна для існавання паўнавартаснай асобы. Акрамя таго, ад`езд за мяжу заўсёды звязаны са стрэсавымі перажываннямі: людзі расстаюцца на невядомы тэрмін з роднымі і блізкімі, са звыклым асяроддзем і навакольным светам, акунаюцца ў мора чужой ментальнасці, якая далёка не заўсёды зразумелая і прыдатная да адаптацыі. Тут якраз наша царква і павінна дапамагчы нашым людзям. Яна ёсць гарант бяспекі і астравок Радзімы.

Большасць эмігрантаў — людзі маладога веку, а маладыя часцей за ўсё храма пазбягаюць. Ці ёсць у вас поспехі ў заахвочванні іх да веры?

— Тое, што Вы сказалі, — праўда. Абсалютная большасць новай эміграцыі — моладзь. Абыякавае альбо атэістычнае стаўленне да веры ў нашым грамадстве застаецца рэчаіснасцю. Гэта непазбежна вядзе да сур`ёзнага грамадскага крызісу. Таму моладзь, парастак будучыні, ёсць найпершы аб`ект нашага клопату.

Нашу парафію складаюць у асноўным маладыя людзі, многія з іх толькі пачалі сямейнае жыццё. Царква імкнецца быць ім добрым дарадцам і памагатым у крочанні па шчаслівай сцежцы. Мы маем нядзельную школку, распачаты збор бібліятэчкі, закладзена пры парафіі Грамада "Святы Язафат", якая спрыяе працы менавіта з моладдзю.

Ці ўзнікаюць у вас праблемы з мовай: большасць суайчыннікаў, здагадваюся, у прыватным жыцці карыстаюцца расійскай мовай?

— Ніякіх праблем з мовай няма. Наша царква беларуская, таму мова набажэнства і казанняў, натуральна, беларуская. Пры гэтым ніхто з беларусаў ніколі не скардзіўся, што яму нешта незразумела. У прыватных размовах мы ўжываем і беларускую, і расійскую, і нідэрландскую мовы (мова — перш за ўсё сродак камунікацыі). Сама па сабе расійская мова не з`яўляецца злом, але русіфікацыя — гэта, безумоўна, зло. Русіфікацыя — палітычная праблема, яна накіравана на знішчэнне нашай самабытнасці, культуры і дзяржаўнай незалежнасці, нарэшце. на знішчэнне нашай царквы. Праз яе нас абкрадаюць да самай галечы і самапродажу ў нявольніцтва чужых традыцый і чужога дабрабыту.

Нядаўна я браў інтэрв`ю ў беларускага святара — ксяндза Ігара Лашука. які пабудаваў каталіцкую каплічку ў Мінску. Дык вось ён мне паведаміў, што галоўная яго праблема — адносіны з дзяржавай: "драконаўскія" падаткі, нежаданне супрацоўнічаць з боку ўлад у пытанні вяртання каталіцкіх святыняў, якія ў свой час канфіскавалі бальшавіцкія ўлады. А ці ўзнікаюць у вас нейкія праблемы з бельгійскімі ўладамі?

— Дзякуй Богу не, з бельгійскімі ўладамі ў нас праблем няма. У адрозненне ад Беларусі Бельгія мае дэмакратычныя законы, але не мае ніякіх штучных прэамбул "аб прыярытэтнай ролі" нейкай асобнай суполкі ў жыцці грамадства. Нягледзячы на тое, што Бельгія традыцыйна лічыцца каталіцкай краінай, тут прывольна і праваслаўным, і мусульманам, і яўрэям. Дарэчы, Расійская праваслаўная царква ў Бельгіі сёлета атрымала ў поўнае карыстанне агромністы рыма-каталіцкі храм у Антверпене. Вы можаце сабе ўявіць, каб у Беларусі ці Расіі каталікі атрымалі хаця б у частковае карыстанне будынак праваслаўнай царквы? Там нават таго, што належыць уніятам ці каталікам, не аддаюць...

Тыя, хто па волі лёсу пакінуў Беларусь, у асноўным праваслаўныя. А вы прапануеце ім уніяцкую рэлігію. Ці ёсць праблемы ў гэтым сэнсе?

— Уніяцкую рэлігію мы не прапануем, бо яе проста не існуе. Існуе адзіная паўсюдная Апостальская царква, заснаваная Ісусам Хрыстом, і, адпаведна, адзіная хрысціянская вера. У гэтай царкве на працягу тысячагоддзяў склаліся розныя духоўныя, культурныя і абрадавыя традыцыі. Усе яны пакліканы былі на зразумелай мове, згодна з ментальнасцю пэўнага народа, абвяшчаць Евангелле. Нашая царква, дарэчы, ёсць прамаці праваслаўнан царквы.

І мы тут павінны стаяць на варце, мы — народ, які мае моцную самабытную культуру, што з`явілася не ў XX стагоддзі, а ў сівой даўніне. Гэтая культура — моцны патэнцыял нашага будучага росквіту, таму яна карціць нашым нядобразычліўцам, якія хочуць знішчыць як нашую царкву, так і саму Беларушчыну.

Людзі, якія прыходзяць да нашай царквы; называюць сябе і праваслаунымі, і каталікамі, і уніятамі — яны імі і з`яўляюцца. Для нас важна не тое, кім людзі сябе называюць, а тое, хто яны ёсць. Даць ім надзею, атачыць любоўю, паяднаць аднаго з адным — вось місія уніяцкай царквы. Таму відавочных праблем няма.

Ці працуе Ваша царква на ўзмацненне беларускай дыяспары?

— Так. Царква заўсёды з`яўляецца моцным падмуркам для дыяспары. Сама дыяспара можа зграмаджацца толькі на высокіх пачатках, інакш яна не будзе мець глыбокіх каранёў.

І ў завяршэнне: аб чым марыце, спадар Майсейчык?

— Мару, каб наша парафія набралася духоўнага досведу мінулых беларускіх дзеячаў і стала моцнай дабравесніцай і сведкай Ісуса Хрыста. Мару, каб у Беларусі, нарэшце, заззяла дэмакратыя і сапраўдная свабода; каб мова наша і культура занялі годнае месца на Бацькаушчыне ў сусветнай вясёлцы моў і культур, каб царкве нашай любай дал свабоду і продых, каб людзі спазналі да яе дарогу... Яшчэ шмат а(чым мару, працую на гэта, малюся за гэта. Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: