Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Обращение Рады белорусской интеллигенции к депутатам группы «Республика»
10:55, 16/06/2004

Уважаемые друзья и коллеги! Мы солидарны с вами в ваших требованиях внести изменения в избирательное законодательство, чтобы защитить выборы от фальсификаций, дать белорусскому народу возможность избрать во власть тех, кого он посчитает наиболее достойными. Мы также считаем необходимым освободить из тюрьмы Михаила Маринича и провести расследование его дела в соответствии с Законом, а не по приказу тех, кого пугает его гражданская позиция и политическая деятельность.

Мы расцэньваем ваша рашэнне аб’явіць галадоўку як прынцыповы і мужны ўчынак, і разумеем, што вы пайшлі на яго, каб абудзіць сумленне тых, хто займае сёння крэслы дэпутатаў у Авальнай зале, дзе павінен працаваць сапраўдны, абраны народам Парламент.

Тое, як пераважная большасць гэтых людзей адрэагавала на ваш заклік, паказвае, што яны не збіраюцца рызыкаваць цёплымі месцамі і выгодамі, на якія яны прамянялі свой дэпутацкі гонар. Таму яны робяць усе, каб праігнараваць вашыя патрабаванні і ў чарговы раз ухіліцца ад выканання абавязкаў народных выбраннікаў.

Але жыццё на гэтым не сканчаецца, і яно надта дарагое, каб ахвяраваць ім з-за тых, хто гэтага зусім не варты. Ваш мужны ўчынак абудзіў многіх грамадзян Беларусі, дапамог ім зразумець сапраўднае становішча нашага грамадства. Ён таксама дапамог усім нам зразумець, што без сапраўднай кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сіл мы ніколі не зможам перамагчы беспраўе і аўтарытарызм, якія пануюць сёння ў нашай краіне.

Тое, што "палата прадстаўнікоў" у чарговы раз дэманструе сваю бездапаможнасць і нікчэмнасць у якасці заканадаўчай улады не азначае, што беларускі народ дазволіць сябе падмануць падчас надыходзячых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Мы павінны рабіць усе, каб забяспечэць справядлівыя выбары, абапіраючыся на волю народа і кансалідацыю ўсіх дэмакратычных сіл.

Дзеля гэтага мы абвяшчаем аб стварэнні Народнага руху "За справядлівыя выбары”. Гэты рух аб’яднае ўсе дэмакратычныя партыі, грамадскія арганізацыі, а таксама шэраговых грамадзян Беларусі, якія пажадаюць выканаць свой грамадзянскі абавязак і зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць фальсіфікацыяў і перашкодаў свабоднаму і сумленнаму волевыяўленню народа.

Сваім мужным учынкам вы засведчылі сваю шчырасць і адданасць гэтай святой справе. Вы абудзілі многіх грамадзян Беларусі да актыўных дзеянняў, таму мы лічым, што вы дасягнулі галоўнай мэты і перамаглі. Мы заклікаем Вас спыніць галадоўку, каб узначаліць гэты Усенародны рух.

Абвяшчаем таксама аб сваім далучэнні да Руху “За справядлівыя выбары” і аб сваім намеры рабіць усё дзеля поспеху нашай агульнай справы.

Рада беларускай інтэлігенцыі

15 чэрвеня 2004 г.









Минск, Белоруссия



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: