Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Победа
14:34, 02/07/2004, Владимир Колас, «Народная воля»

Прошел год с того момента, как вышло постановление Совета министров №850 о ликвидации Национального государственного гуманитарного лицея имени Якуба Коласа. До сих пор неизвестно, кто был настоящим автором этого документа, и каким были настоящие цели. Говорят только, что тогдашний председатель Совета министров тов. Новицкий, которому в тот день принесли на подпись стопку бумаг, подписал это постановление, не читая и не зная, что он подписывает.

Што тычыцца афіцыйнай версіі знішчэння адзінага ў краіне беларускага ліцэя — неабходнасці "аптымізацыі сістэмы ўстаноў адукацыі", то яна найлепшым чынам выяўляе ўзровень маральнасці і прафесіяналізму тых, хто аддаваў загады на знішчэнне ліцэя, і тых, хто іх выконваў. Гэты ўзровень быў пацверджаны і далейшымі ўчынкамі: невыкананнем пункта "пастановы" пра стварэнне гарадскога ліцэя і залічэнне туды ўсіх вучняў былога нацыянальнага ліцэя, хлуснёй пра неабходнасць закрыцця будынка з мэтай рамонту, які вось ужо год як не распачаты, блытанінай у адказах на звароты з прапановамі вырашыць пытанне па законе і справядлівасці, на карысць дзяцей, грамадства, Беларусі.

У лістах, якія прыходзілі на працягу гэтага года з розных афіцыйных інстанцый, даваліся ўзаемаабвяргаючыя звесткі пра сітуацыю. Міністэрства адукацыі пісала: "...прымаліся меры па забеспячэнні функцыянавання новай установы адукацыі "Мінскі дзяржаўны гуманітарны ліцэй". Аднак гэта, на жаль, не давялося ажыццявіць", а Упраўленне адукацыі г.Мінска ў адказ на той самы зварот паведамляла наступнае: "Рашэннем Мінгарвыканкама ад 29.08.2003 г. № 1481 зарэгістравана ўстанова адукацыі "Мінскі дзяржаўны гуманітарны ліцэй". Загадам камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама ад 01.09.2003 г. № 642-к прызначаны дырэктар ліцэя". А пазней, калі гэтая "нескаардынаванасць" была выкрытая, з`явілася новае "тлумачэнне". На новы зварот да Аляксандра Лукашэнкі прыйшоў адказ, падпісаны не ім, а намеснікам старшыні гарадскога камітэта адукацыі Т.У.Злобінай, дзе гаварылася, што "ўстанова адукацыі "Мінскі дзяржаўны гуманітарны ліцэй" не пачала сваю дзейнасць у 2003-2004 навучальным годзе ў сувязі з тым, што на пачатак навучальнага года не было набрана неабходнай колькасці заяў".

I гэта пасля таго, як навучэнцы, выкладчыкі і бацькі ўсё лета прастаялі каля будынку ліцэя, які быў акупаваны АМАПам, калі ў дадатак да шматлікіх заяў ад усіх бацькоў было сабрана болыы за 10 тысяч подпісаў грамадзян у абарону ліцэя, калі бацькі ліцэістаў у поўным складзе неаднаразова спрабавалі прабіцца да кіраўніцтва гарадскога камітэта па адукацыі, якое хавалася ад іх, не пускаючы ў будынак і не выходзячы адтуль, нягледзячы на сканчэнне працоўнага дня. Сапраўды, кім трэба быць, каб пісаць такія "адказы"?

Відавочна, што ўся гэтая крывадушная і дробная мітусня не змагла дасягнуць сваёй сапраўднай мэты — спыніць святую справу Беларускага ліцэя. I гэта ў чарговы раз даказаў калектыў выкладчыкаў, навучэнцаў, бацькоў, якіх толькі яшчэ шчыльней скансалідаваў год выпрабаванняў.

Безумоўна, першай і галоўнай перамогай было тое, што калектыў не скарыўся свавольству і беззаконню. Навучэнцаў не спалохалі цяжкія ўмовы навучання і не "купілі" спакусы залічэння ў любую самую прэстыжную навучальную ўстанову (кшталту ліцэя БДУ, што таксама незаконна, бо, каб паступіць туды па законе, трэба здаць уступныя іспыты). Бацькоў не зламілі пагрозы міліцыі і начальства на працьі. Выкладчыкі не сталі шукаць іншых месцаў працы, хаця шмат хто меў вельмі цікавыя прапановы, і яны практычна ў поўным складзе засталіся ў ліцэі. Такім чынам, была сцверджана сіла духу і добрая воля людзей, якія аб`ядналіся дзеля святой і добрай справы. I вось цяпер, па сканчэнні года выпрабаванняў, можна падвесці пэўныя вынікі. Па-першае, гэты год прайшоў не толькі ў цяжкасцях і змаганнях. За гэты час адбылося шмат цікавых, захапляльных падзей, якія назаўсёды застануцца ў нашай памяці і ў гісторыі ліцэя. Па-другое, гэта — незабыўная калядная сесія ў Вільні, а таксама вандроўка навучэнцаў першага і трэцяга курсаў у Варшаву і Кракаў падчас вясновых вакацый. Гэта -- стварэнне новага ліцэйскага дыска "Веру ў цябе" з цудоўнымі песнямі пра ліцэй (некалькі песень папярэдняга дыска "Я люблю ліцэй" цяпер рэгулярна "круцяць" папулярныя ФМ-станцыі), выступленне на фестывалі франкафонных тэатраў з паказам спектакля "Мешчанін-шляхцюк" па п`есе Мальера. Гэта — праца ліцэйскага сайта і выданне ліцэйскай газеты "Трохкутнік" і шмат іншых выбітных здзяйсненняў і цікавых спраў, якія сведчаць, што ліцэй працягвае жыць на поўную сілу, прыносячы задавальненне і карысць не толькі навучэнцам, але і ўсяму беларускаму грамадству.

Але галоўнае — гэта вынікі, якія паказалі навучэнцьі 2-га курса (9 клас) і выпускнікі ліцэя пры здачы афіцыйных экзаменаў экстэрнам. Шчыра кажучы, увесь год калектыў ліцэя хвалявала гэтая падзея. Згодна з Палажэннем аб экстэрнаце, нашыя ліцэісты павінны былі здаваць іспыты спецыяльным камісіям у раёнах па месцы свайго жыхарства. Мы былі ўпэўненыя ў сваім узроўні выкладання, а таксама ў здольнасцях і стараннасці нашых ліцэістаў, але ў душы пастаянна жыла трывога. Па-першае, нашыя ліцэісты былі пастаўлены ў значна горшыя, у параўнанні з вучнямі іншых школ, умовамі: замест трох дзяржаўных іспытаў па матэрыяле апошняга класа ім трэба было здаваць 15 экзаменаў экстэрнам за ўвесь школьны курс, прычым у большасці вьіпадкаў з інтэрвалам у адзін дзень. Да таго ж у такой сітуацыі ад камісій можна было чакаць усяго, у тым ліку тэндэнцыйнага падыходу і свядомага "завальвання" нашых вучняў. Але, да гонару сяброў камісій, такога амаль не адбывалася. Мы ўдзячныя сваім невядомым калегам з розных школ Мінска, якія праявілі прынцыповасць і вернасць сваёй прафесіі. Экзамены прымаліся аб`ектыўна і паказалі сапраўдны ўзровень ведаў, які дае ліцэй. Каб мець аб ім уяўленне, прыводзім вынікі:

На 10 (максімальная адзнака) было здадзена 32% іспытаў, на "9" -- 38%, на "8" -- 20%, на "7" -- 6%, на "6" -- 3%, на "5" — 1%.

Улічваючы, што адзнакі ад "10" да "8" адэкватныя былой "пяцёрцы", можна лічыць, што 90% іспытаў здадзены на выдатна, 10% — на "добра". Трэба таксама адзначыць, што адзнакі ад "7" да "5" атрыманыя ў асноўным па хіміі і фізіцы, якія лічацца ў нас непрафілюючымі, да таго ж у гэтым годзе ў ліцэі, па зразумелых прычынах, адсутнічала магчымасць праводзіць заняткі па гэтых прадметах у кабінетах з належным абсталяваннем і выконваць неабходныя лабараторныя работы. Але, нягледзячы ні на што, акадэмічныя вынікі гэтага года можна лічыць надзвычайнымі. Гэта — сапраўдная ПЕРАМОГА!

Яшчэ адна выбітная з`ява года змагання — геаграфія паступлення нашых выпускнікоў у ВНУ. Сёлета перад імі шырока расчыніліся дзверы Еўропы. З дваццаці чатырох нашых выпускнікоў сямёра рыхтуюцца ад`ехаць у Чэхію, пяцёра — у Літву, чацвёра — у Польшчу, адзін -- у Германію. Гэта — амаль поўны маршрут, якім прайшоў калісьці наш славуты зямляк Скарына. Ягоны прыклад і сёння можа быць адказам на папрокі аб "уцечцы мазгоў", якая адбываецца праз выезд беларускай моладзі за мяжу. Калі ў чалавека выхавана любоў да Радзімы, ён паўсюль будзе памятаць пра свой абавязак перад ёй. Гэта пацвярджае таксама падтрымка, якую аказваюць ліцэю і беларускай справе нашыя суайчыннікі ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Літве, Польшчы, Латвіі, шматлікіх іншых краінах.

Але далёка не ўсе выпускнікі абралі для сябе навучанне за мяжой. Шмат хто застаецца ў Беларусі, прычым некаторыя, як таленавіты літаратар і журналіст Глеб Лабадзенка, ужо залічаныя ў ВНУ па выніках творчага конкурсу.

Упэўненыя, што ўсіх іх, як і папярэднія нашыя выпускі, чакае вялікая будучыня, цікавае і змястоўнае жыццё, да якога яны выдатна падрыхтаваныя ліцэем.

Такім чынам, галоўная выснова, пра якую сведчыць перамога ліцэя, — ніколі не трэба скарацца абставінам. Рабі тое, што лічыш сумленным і справядлівым, і няхай будзе, што будзе. А калі побач аднадумцы, паплечнікі і сябры, то ў рэшце рэшт усё абавязкова будзе добра!
Минск, Белоруссия ddddd



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: