Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Началось формирование окружных избирательных комиссий
10:44, 19/07/2004

С 16 по 30 июля проходит выдвижение представителей в состав окружных избирательных комиссий. Соответствующие документы должны быть поданы не позже 30 июля. Однако постановление, которое бы объясняло порядок выдвижения в комиссии, Центризбирком опубликует только в течение этой недели. До сих пор не определен механизм выдвижения, поэтому партии определенным образом рискуют, отмечает юрист правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович.

“Працэдура дагэтуль невядомая, таму што пастанова ЦВК ня выйшла, якая б растлумачвала парадак вылучэньня ў камісіі. Вылучаць у акружныя камісіі маюць права менавіта рэспубліканскія кіруючыя органы палітычных партый. Паколькі яны дагэтуль не атрымалі растлумачэньня Цэнтравыбаркаму, то цяжка сказаць як гэта будзе адбывацца. Агульная працэдура як бы вядомая, але тым ня менш могуць быць разнастайныя нюансы. Калі браць за базу папярэднія выбарчыя кампаніі, то партыі мелі права вылучыць у акруговую камісію толькі пры наяўнасьці арганізацыйнай структуры, зарэгістраванай на тэрыторыі акругі”, -- паведаміў праваабаронца Радыё Свабода.

Практыка мінулых выбарчых кампаній паказала: сяброў партый звычайна не ўключалі ў склад акруговых камісій. Прычым згодна з выбарчым заканадаўствам тлумачыць прычыны гэтаму не трэба. Абскардзіць такое рашэньне мясцовых уладаў таксама немагчыма.

“Ясна, што партыі будуць сьпяшацца вылучаць як мага хутчэй, таму што часам кажуць, што яны спазьніліся, што камісіі сфармаваныя. У мінулым годзе яны казалі, што няма досьведу працы ў камісіях. А Ярмошына ўрэшце на адным з сэмінараў, якія ладзіла АБСЭ, заявіла, што прадстаўнікі партый ня маюць досьведу працы ў камісіях, а па-другое – яны “склочныя” людзі й перашкаджаюць працы камісій. Я думаю, што і ў гэтым годзе выключэньняў ня будзе. Ня будуць туды іх пускаць”, -- кажа юрыст.

Тым часам у Цэнтравыбаркаме распрацоўваецца праект прэзыдэнцкага дэкрэта аб уключэньні прадстаўнікоў партый у склад Цэнтральнай выбарчай камісіі. У адрозьненьне ад акруговых камісіяў, у складзе Цэнтральнай камісіі прадстаўнікі партый будуць мець права дарадчага голасу. Юрыст Валянцін Стэфановіч лічыць, што гэты дэкрэт не вырашае праблемы:

“Калі там і пусьцяць прадстаўнікоў партый у ЦВК, то гэта будзе толькі на месяц, пасьля таго як скончацца амаль усе выбарчыя этапы: рэгістрацыя і фармаваньне ўчастковых і акруговых камісій. Што яны там будуць рабіць? Прысутнічаць? Тым больш, што ЦВК непасрэдна працэс выбараў не праводзіць, як участковая камісія. Вельмі важна ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікоў палітычных партый вылучыць і каб яны там былі. А ў ЦВК гэта вельмі фармальна і нікому непатрэбна. Патрэбна ўладам, каб сказаць, што яны лібэралізацыю заканадаўства правялі”.

Дарэчы, вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій пачнецца пасьля ўтварэньня ўчасткаў для галасаваньня, прыкладна ад сярэдзіны жніўня.
Минск, Белоруссия



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: