Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новые уголовные дела против Валерия Левоневского и его семьи 09:34, 22/07/2004
21 июля к делу о публичном оскорблении президента Лукашенко, которое ведет Ленинская прокуратура Гродно, добавилось новое уголовное дело, возбужденное сразу относительно четырех человек - руководителя Общенационального стачкома предпринимателей и участника Европейской коалиции “Свабодная Беларусь” Валерия Левоневского и его заместителя Александра Васильева, которых вначале обвиняли только в публичном оскорблении президента, жены Васильева Натальи и 18-летнего сына Левоневского - Владимира. Всех четырех обвиняют в организации несанкционированного митинга 1 мая и грубых нарушениях общественного порядка.
Крымінальная справа распачата паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу. Прадугледжана пакараньне – да трох гадоў зьняволеньня. У пастанове старшага сьледчага пракуратуры Альфрэда Танкевіча гаворыцца, што Леванеўскі й Васільеў вырабілі й распаўсюдзілі мноства ўлётак з заклікам прыйсьці 1 траўня на мітынг. Далей азначана, што на пляцы Леніна адбыўся несанкцыянаваны мітынг, у якім актыўна ўдзельнічалі жонка Васільева Наталя й сын Леванеўскага Ўладзімер.
Сьледчы Танкевіч падсумаваў: на мітынгу “быў груба парушаны грамадзкі парадак, спаралізаваны рух грамадзкага ды іншага транспарту на вул. Сацыялістычнай, а таксама ўдзельнікі несанкцыянаванага мітынгу аказвалі яўнае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады”.
Аляксандр Васільеў лічыць: новая крымінальная справа распачата таму, што вылучанае да іх зь Леванеўскім зьвінавачаньне за абразу прэзыдэнта – беспадстаўнае. Дагэтуль зьвінавачаным не паведамлена, як дакладна, якімі словамі быў абражаны прэзыдэнт Лукашэнка.
Вельмі сымбалічна, што крымінальная справа за першатравеньскі мітынг заведзена 21 ліпеня – у дзень 10 гадавіны кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, пасьля ягоных запэўніваньняў на ўчарашняй прэсавай канфэрэнцыі, што са свабодай слова ў Беларусі ўсё ня так дрэнна.
Трэба нагадаць, што Горадня стала адзіным горадам Беларусі, дзе 1 траўня адбыўся массавы мітынг з палітычнымі патрабаваньнямі: тры тысяч чалавек удзельнікі настойліва запатрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
21 ліпеня таксама Ленінскі раённы суд Горадні разгледзеў скаргу Валер’я Леванеўскага й ягонага адваката адносна меры стрыманьня. Леванеўскаму падоўжылі знаходжаньне пад вартай у сьледчым ізалятары – да 15 жніўня. Суд пакінуў меру стрыманьня бяз зьменаў. Минск, Белоруссия lllll