Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Европарламент внесена декларация о нарушении политических прав в Беларуси 13:59, 27/07/2004
По инициативе депутатов Европарламента Конрада Шиманского и Мартина Либицкого от партии «Закон и справедливость» (PIS) в Европейский парламент внесена декларация о нарушении политических прав в Беларуси, сообщила пресс-служба Партии БНФ.
"Мы, як палякі, адчуваем адказнасьць за тое, што робіцца за нашай усходняй мяжой. Узмацненьне рэпрэсіяў супраць дэмакратычных сілаў у Беларусі вымагае тэрміновай рэакцыі. Уся Эўропа павінна дэманстраваць сваю салідарнасьць зь беларускім народам, які дасюль ня можа карыстацца свабодай і дэмакратыяй", -- адзначыў Конрад Шыманьскі ў інтэрвію эўрапейскім выданьням.
«Пачатак дэбатаў па гэтым пытаньні ў Эўрапейскім парлямэнце будзе азначаць эўрапейскую салідарнасьць зь беларускім народам», -- паведаміў Марцін Лібіцкі.
Зь ініцыятывы дэпутатаў ад PIS, група “Зьвяз за Эўропу Нацыяў” (UEN) ужо зараз гатовая прапанаваць уключыць у парадак дня бліжэйшай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту тэрміновыя слуханьні на тэму парушэньня асноўных палітычных правоў у Беларусі. Дэклярацыя будзе даступная для падпісаньня для ўсіх дэпутатаў ЭП. Калі пад дэклярацыяй падпішуцца прынамсі палова дэпутатаў, яна станецца афіцыйным пунктам гледжаньня Эўрапарлямэнту.
Зьмест дэклярацыі:
"Мы выказваем нашую глыбокую занепакоенасьць рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў у дачыненьні да дэмакратычных сілаў.
Прыгнятальныя дзеяньні ўладаў Беларусі, якія скіраваныя на дэлегалізацыю Партыі працы і Беларускага Народнага Фронту, ёсьць парушэньнем эўрапейскіх і сусьветных стандартаў правоў чалавека. Мы зьвяртаемся да Рады Эўрапейскага Зьвязу і да краінаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу з просьбай падтрымаць і выказаць салідарнасьць са свабодалюбнымі і дэмакратычнымі памкненьнямі беларускага народу."