|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Заявление белорусской диаспоры в связи с закрытием Европейского гуманитарного университета 10:54, 30/07/2004 Закрыцьцё Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту зроблена наўсуперак відавочнаму пастуляту, што толькі глыбока ўкарэненая грамадзянская супольнасьць можа гарантаваць дэмакратыю й агульны дабрабыт у краіне. А такое можа стацца ў вялікай меры праз азнаямленьне з новымі ідэямі ў гуманітарных навуках. Гэткаму азнаямленьню й спрыяла дзейнасьць недзяржаўнага ЭГУ. Але ўлада РБ спахапілася, што азнаёмленасьць маладых людзей з сучаснымі навуковымі тэорыямі на Захадзе, лекцыі заходніх выкладчыкаў, экспэрымэнтальныя мэтады навучаньня, новыя ідэі ў пазнаваньні рэчаіснасьці разьнявольваюць розум моладзі, даюць імпульс глядзець на рэчы й зьявы іншымі вачыма. Вызвалены розум не прызнае прымусу над сабой, ён супрацівіцца ўсякаму гвалту над ім. І ў гэтай свабодзе інтэлекту ўладныя структуры ўгледзелі пагрозу сабе. Кіраўніцтва ўнівэрсытэту, выкладчыцкі пэрсанал, студэнты й замежныя спонсары змагаюцца за выжываньне ЭГУ. Мы жадаем ім перамогі ў іхных намаганьнях і будзем бараніць права на далейшае існаваньне гэтай установы. Жадаем заадно, каб у будучай сваёй дзейнасьці кіраўніцтва ўнівэрсытэту зьвярнула больш увагі на вывучэньне беларускай нацыянальнай культуры, якую неміласэрна вынішчае ўрад Лукашэнкі. Бо ж беларушчына становіць неад’емную частку агульнай чалавечай культуры, азнаямленьню зь якой спрыяе ўнівэрсытэт. Калі ж выжыць ЭГУ ў гэтым змаганьні ня ўдасца і гэтая вышэйшая навучальная ўстанова спыніць сваё існаваньне, гэта будзе вялікай стратай, будзе далейшым абмежаваньнем шанцаў Беларусі інтэгравацца ў Эўропу, у заходні дэмакратычны сьвет. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк) Кааліцыя ў Абарону Дэмакратыі й Правоў Чалавека ў Беларусі (ЗША, Канада) Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Згуртаваньне Беларусаў Канады 29 ліпеня 2004 Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|