Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



«Neue Zuercher Zeitung»: Лукашенко запрещает партии и закрывает университеты
10:38, 10/08/2004

В октябре в Беларуси будет избран новый парламент. Тем временем президент Лукашенко старается нейтрализовать оппозицию всеми возможными и невозможными средствами, -- пишет швейцарская “Neue Zuercher Zeitung”. Как считает “Neue Zuercher Zeitung”, лучшие стартовые позиции во время осенних парламентских выборов в Беларуси будут иметь пропрезидентские кандидаты. Если оппозиция все же сможет добиться успеха, это не станет для руководителя страны особой проблемой.

На працягу мінулых тыдняў Лукашэнка сыстэматычна перасьледуе ўсё, што нават па самых аддаленых прыкметах падобна да крытыкі рэжыму. Напрыклад, сытуацыя з выбарнымі камісіямі. У іхны склад ўключаны толькі 28 апанэнтаў рэжыму. Але трэба мець на ўвазе, што ў Беларусі налічваецца 110 акруговых выбарных камісій, а ў кожную зь іх уваходзіць да 10 чалавек. Апазыцыйная міжпартыйная кааліцыя “Пяцёрка плюс” вылучыла на выбары 274 кандыдаты. Аднак сваіх прадстаўнікоў яна ня мае ні ў выбарных камісіях Менску, дзе жывуць шмат крытыкаў рэжыму, ні ў камісіях буйных беларускіх гарадоў – Магілеве, Горадні.

Як падкрэсьлівае “Neue Zuercher Zeitung”, паведамляць пра перадвыбарную сытуацыю ў Беларусі – гэта толькі складаць сьпіс грахоў Лукашэнкі. Акурат праз год пасьля закрыцьця Беларускага гуманітарнага ліцэю рашэньнем уладаў закрыты Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. Напрыканцы ліпеня Міністэрства адукацыі пазбавіла ліцэнзіі гэтую навучальную ўстанову, якая пераважна фінансуецца заходнімі арганізацыямі.

Паводле “Neue Zuercher Zeitung”, апошнім часам нешматлікая акадэмічная эліта краіны практычна адвярнулася ад Лукашэнкі й у сваіх размовах усё часьцей цытуе “Сабачае сэрца” Булгакава.

Выданьне піша пра перасьлед незалежнай газэты “Народная Воля”, закрыцьцё прадстаўніцтва Расейскай тэлерадыёкампаніі ў Менску, ліквідацыю Партыі працы й неафіцыйны загад на забарону гучаньня ў дзяржаўным эфіры тых папулярных рок-гуртоў, якія ўзялі ўдзел у антыўрадавай акцыі 21 ліпеня. Як рэзюмуе ўплывовая швэйцарская газэта, “беларускі кіраўнік канфліктуе з усімі праявамі падзеньня ягонай папулярнасьці, і ў гэтай канфрантацыі яму, праўдападобна, не шкада, як кажуць, страляць з гармат па вераб’ёх”, паведамляе Радые Свабода.

Алесь Бяляцкі: «Будучыя выбары адбудуцца па ранейшых сцэнарах»

Праваабарончы Цэнтр "Вясна" абагуліў дадзеныя па ўключэньні прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партыяў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Вынікі, мягка кажучы, несуцяшальныя. З 318 прапанаваных сяброў гэтых партыяў у склад камісіяў было ўключана ўсяго толькі 30 асобаў, што складае 9,4%. Ад агульнага ж складу сяброў усяіх 110 акруговых камісіяў (1430 асобаў),прадстаўнікі дэмакратычных партыяў складаюць
2,1%. У сувязі з такім падыходам уладаў да фармаваньня акруговых касмісіяў, старшыня праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі перакананы, што будучыя выбары адбудуцца па ранейшых сцэнарах правядзеньня прэзідэнцкіх выбараў 2001 года і выбараў у мясцовыя саветы 2003 года, калі адбываліся масавыя парушэньні выбарчага заканадаўства і фальсіфікацыі.

Ён нагадвае, што з 1999 году аніводныя вынікі выбараў ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Нягледзячы на канкрэтныя рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), датычныя фармаваньню выбарчых камісіяў, а таксама шматлікія прапановы з боку беларускіх палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, накіраваныя на паляпшэньне выбарчага працэсу, распрацаваныя і агучаныя за апошнія некалькі гадоў, беларускія ўлады выбралі тупіковы варыянт выбарчых фальсіфікацыяў і махлярства, псеўдазаконныя метады недапушчэньня сваіх палітычных апанентаў да выбарчага працэсу і рэзкага абмежаваньня іхніх грамадзянскіх правоў. Алесь Бяляцкі перакананы, што вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя, і беларускае грамадзтва будзе падманутае ў чарговы раз.
Минск, Белоруссия



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: