|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
МИД Греции: решение по делу Сивакова – окончательное 10:30, 10/08/2004
Амбасада Італіі ў Беларусі, якая прадстаўляе ў Менску старшынёўства Эўразьвязу — Нідэрлянды, заявіла, што ня можа нічога дадаць да ранейшай заявы, зробленай пры канцы мінулага тыдня, калі прыезд спадара Сівакова ў Грэцыю быў названы “абсалютна недапушчальным”. Часовая кіраўніца італійскай амбасады ў Менску Тыцыяна Марыні толькі праз мас-мэдыя даведалася аб пратэстах Юрыя Сівакова ды Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. Тое самае заявілі ў Атэнах прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэту. Яго дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю Жызэль Дэйвіс паведаміла Радыё Свабода: “Што я магу вам сказаць на гэтай стадыі — гэта тое, што МАК запытаў больш інфармацыі ў гэтай справе, каб мы маглі вывучыць яе”. На пытаньне, ці адбудзецца адмысловае паседжаньне МАК у справе Сівакова, спадарыня Дэйвіс адказала, што МАК у поўным складзе знаходзіцца ў Атэнах і ладзіць паседжаньні пастаянна, але беларускае пытаньне будзе разглядацца толькі пасьля атрыманьня дадатковай інфармацыі. А прадстаўнік МЗС Грэцыі Стафілас Іліясэс сказаў, што ані Атэны, ані Гаага ня будуць рэагаваць на пратэсты Юрыя Сівакова ды Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. МЗС Грэцыі падкрэсьлівае, што мяняць сваё рашэньне не пускаць спадара Сівакова ня будзе. А вось што заявіў Радыё Свабода аўтар справаздачы “Зьніклыя асобы ў Беларусі” Хрыстас Пургурыдэс: “Відавочна, гэта рашэньне ёсьць такім, як я й чакаў ад Эўрапейскага Зьвязу. Я задаволены, што Эўразьвяз яго прыняў. І я разглядаю гэтае рашэньне як першы крок да доўгага працэсу ажыцьцяўленьня ціску на прэзыдэнта Лукашэнку і рэжым у Беларусі аддаць у рукі правасудзьдзя тых, хто быў уцягнуты ў зьнікненьні. Шмат якія крокі, я ўпэўнены, яшчэ будуць. Міжнародная супольнасьць ня можа прыняць такога тыпу паводзінаў ад рэжыму ў любой краіне. Я чакаю, што Эўрапейскі Зьвяз будзе ўсё больш жорсткім і жорсткім з кожным тыднем, і, калі ўрэшце рэжым не адрэагуе на патрабаваньні міжнароднай супольнасьці правесьці поўнае і адпаведнае расьсьледаваньне ды адпаведныя суды над тымі, хто быў далучаны да зьнікненьня, ён пойдзе далей — на ўвядзеньне санкцыяў супраць Беларусі”. Хрыстас Пургурыдэс гэтак пракамэнтаваў паведамленьне пра тое, што 10 жніўня Аляксандар Лукашэнка прыме Юрыя Сівакова і вырашыць, ці трэба яму ехаць у Атэны: “Безумоўна, ён ня едзе ў Грэцыю. Усё гэта робіцца дзеля ўнутраных мэтаў. Ён ведае, што ён пэрсона нон грата ў Грэцыі. Калі ён паедзе ў Грэцыю, улады проста не дазволяць яму прызямліцца ў Грэцыі. Яго сілай пашлюць назад у Беларусь”. Радыё Свабода папрасіла спадара Пургурыдэса пракамэнтаваць заяву Юрыя Сівакова пра тое, што Эўразьвяз парушае ягоныя правы чалавека і прынцыпы алімпійскага руху. Вось што заявіў Хрыстас Пургурыдэс: “Апошні чалавек, які можа казаць аб правах чалавека, — гэта спадар Сівакоў у Беларусі”. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|