Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Зінаіда Бандарэнка вырашыла ісці ў дэпутаты
12:55, 17/08/2004, Марыя Эйсмант, «Народная воля»

Зінаіда Бандарэнка вырашыла ісці ў дэпутаты. Аднак акруговая камісія Смаргоні адмовіла Народнай артыстцы Беларусі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Падставай для такаго рашэння стаў той факт, што адзін з членаў ініцыятыўнай групы Бандарэнка псіхічна хворы чалавек, пазбаўлены судом права галасавання. А таксама таму, што тры чалавекі ў самы апошні момант адмовіліся збіраць прдпісы за Бандарэнка і напісалі адпаведныя заявы.

- Вядома, ціск з боку мясцовай улады на тых, хто быў гатовы ісці па кватэрах і збіраць за мяне подпісы, вёўся вялікі, - распавяла Зінаіда БАНДАРЭНКА. - Настаўніцу мясцовай школы, якая жыве ў інтэрнаце, выклікалі і сказалі, што, калі яна не адмовіцца выйсці з ініцыятыўнай групы, яе пазбавяць пакоя ў інтэрнаце.

Але ж і мая каманда сама крыху вінаватая ў тым, што адбылося. У яе склад увайшло 55 чалавек, і я не магла праверыць літаральна кожнага. Тым не менш мы напісалі скаргу ў Цэнтрвыбаркам, таму што ўсё роўна ў нас застаецца магчымасць пачаць збор подпісаў.


Канчатковы адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі Зінаіда Бандарэнка павінна атрымаць ужо сёння.

Зінаіда Аляксандраўна кажа, што невыпадкова вырашыла балатавацца ў дэпутаты ў Смаргоні. Магла б, вядома, паспрабаваць выйграць выбары па адной з выбарчьіх акруг Мінска, дзе яна прапісана. Але тады б ёй прыйшлося сапернічаць з Уладзімірам Парфяновічам. А паколькі такіх мужных людзей у сённяшняй Беларусі няшмат, кажа Бандарэнка, яна не захацела складаць яму канкурэнцыю.

У Смаргоні былую тэлевядучую добра ведаюць. "Неаднойчы, - узгадвае народная артыстка Беларусі, - смаргонцы прыязджалі да мяне на тэлебачанне, пісалі цёплыя лісты, падтрымлівалі, калі мне прыйшлося звольніцца з Белтэлерадыёкампаніі". Апошнім часам Бандарэнка часта наведвае Смаргонь, і, як адзначае сама, ёй прыемна ведаць, што простыя людзі па-ранейшаму памятаюць яе.

Бандарэнка магла б стаць саперніцай Таццяне Голубевай - цяперашняй дэпутату Палаты прадстаўнікоў, якая некалі выбіралася ў Віцебскай акрузе. А цяпер, кажуць, не рызыкнула там балатавацца. У Смаргоні Голубева 10 гадоў таму кіравала сілікатным заводам, была яго генеральным дырэктарам. "Калі яна прыехала ў Смаргонь, стала адразу зразумела, што ўсё будзе рабіцца пад яе, - кажа Зінаіда Бандарэнка. Кіраўніку маёй ініцыятыўнай групы Тадэвушу Картавіку амаль афіцыйна было сказана: "Ну і нарабілі вы тут шуму з Зінаідай Аляксандраўнай. Уладам трэба будзе як след папрацаваць, каб людзі прагаласавалі за Голубеву".

Як вядома, акрамя вылучэння праз збор подпісаў выбаршчыкаў існуюць яшчэ дзве магчымасці абірацца ў Палату прадстаўнікоў. Можна балатавацца ад палітычных партый ці ад працоўных калектываў. Што датычыць калектываў, то тут перспектывы ў Зінаіды Бандарэнка невялікія. Вопыт папярэдніх выбараў паказвае, што дзяржаўныя прадпрыемствы, як правіла, вылучаюць кандыдатаў з так званага ўрадавага спісу. Трапіць у яго народная артыстка Беларусі, вядомая сваім стаўленнем да існуючай улады, наўрад ці зможа.

Зінаіда Бандарэнка сваю пазіцыю выказала яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.

Тады з`явілася перадвыбарная ўлётка "Час выбіраць" з партрэтам Зінаіды Бандарэнка і яе словамі "Спрадвеку беларусы лічацца лагоднымі, добразычлівымі і цярплівымі. Прыходзіць хамская ўлада, а мы ўсё церпім... I вось - нам даецца шанц!". Пасля прэзідэнцкіх выбараў Бандарэнка ўвайшла ў склад грамадскай ініцыятывы "За новую Беларусь!", стала сябрам Аб`яднанай грамадзянскай партыі.

Шостага верасня, згодна з Выбарчым кодэксам, заканчваецца вылучэнне кандыдатаў ад партый і працоўных калектываў. I тады стануць вядомыя імёны ўсіх, хто паспрачаецца за дэпутацкае крэсла.

Белоруссия



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: