Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Председатель окружной избирательной комиссии агитирует за представителя власти 11:29, 25/08/2004
Председатель окружной избирательной комиссии Щучинского избирательного округа принял участие в агитационном собрании, во время которого помощник президента по Гродненской области Винцент Казяк был выдвинут кандидатом в депутаты «палаты представителей» по названному округу. Про это в анонимной статье под названием «При единогласной поддержке» пишет газета Щучинского района “Дзянніца”.
“Пасля працоўнай змены ў актавай зале ААТ "Шчучынскі масласырзавод" сабраліся амаль усе яго работнікі. Разглядаліся два пытанні: аб выніках работы калектыву за сем месяцаў гэтага года і вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання”, - пачынаецца артыкул у газеце. (захаваны правапіс арыгінала).
З артыкула вынікае, што ўдзел у сходзе працоўнага калектыву браў старшыня Іван Сакалоўскі, які “расказаў аб той рабоце, якая праводзіцца ў раёне ў сувязі з прадстаячымі выбарамі.”
Вылучыць кандыдатам у дэпутаты Вінцэнты Казяка, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага інспектара па Гродзенскай вобласці прапанавала галоўны інжынер ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Сам Вінцэнты Казяк таксама выступіў на сходзе і “цёпла падзякаваў за аказанае давер`е” завадчанам. Сход аднагалосна прыняў рашэнне падтрымаць кандыдатуру Вінцэнты Казяка для вылучэння яго кандыдатам у дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе №62.
Падобныя сходы, піша газета “Дзянніца”, прайшлі таксама ў СВК “Дэмбрава”, “Жалудоцкі”, ДП “Шчучынская МПМК-166”.
Напрыклад, у вёсцы Доцішкі Воранаўскага раёна ў сельскім Доме культуры адбыўся сход калгаснікаў, на якім з агітацыйнай праграмай выступіў тойжа Вінцэнт Казяк. На сходзе прысутнічалі старшыня Воранаўскага райвыканкама Васіль Ігнатавіч Сцяпура і старшыня сельскагаспадарачага вытворчага кааператыва (СВК) “Доцішкі” Генадзь Казлоўскі. Падчас схода Генадзь Казлоўскі катэгарычна забараніў усім жыхарам сельскага савета ставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Мілінкевіча. Белоруссия