Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Улады забаранілі канцэрт «Рок пасьля вакацыяў»
11:36, 30/08/2004

У клюбе “Бліндаж” павінна была адбыцца імпрэза “Рок пасьля вакацыяў”, у часе якой плянавалася прэзэнтацыя альбому “Я люблю ліцэй: веру ў цябе”, а таксама выступленьне гуртоў “ZET”, “Garadzkija”, пераможцы фэсту “Басовішча’2004” — гурту “Тарпач” ды іншых. Пра адмену канцэрту стала вядома за некалькі гадзінаў да пачатку імпрэзы. Як паведаміў Радыё Свабода мэнэджэр праекту навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю Франак Вячорка, у клюб “Бліндаж” патэлефанавалі з упраўленьня культуры адміністрацыі Фрунзенскага раёну і загадалі адмяніць канцэрт:

-- Месяц таму было падпісана пагадненьне з дырэкцыяй клюбу “Бліндаж” аб правядзеньні канцэрту “Веру ў цябе” “Рок пасьля вакацыяў”. Месяц мы давалі рэкляму, купілі гастрольнае пасьведчаньне і ўжо дамовіліся з прадстаўнікамі міліцыі, пажарнымі. Але ўжо цяпер вядома, што канцэрт усё ж не атрымаецца правесьці. Магчыма, будзе знойдзена іншае месца для правядзеньня. Каля ўваходу ў клюб мы правядзем невялічкі канцэрт, магчыма, не электрычны, а акустычны.

Паводле Франка Вячоркі, было прададзена больш за 200 квіткоў на канцэрт. Гэта ўжо другая няўдалая спроба правесьці канцэрт салідарнасьці зь Беларускім ліцэем. У траўні клюб “Рэактар” выключыў канцэрт са сваёй праграмы. Сёньняшняя прэзэнтацыя, як адзначае Франак Вячорка, мелася прайсьці ва ўрэзаным фармаце, бо адміністрацыя клюбу “Бліндаж” забараніла згадваць пра падпольнае існаваньне ліцэю і ладзіць канцэрт у форме тэатралізаванага шоў “Партызанская школа”. Ліцэісты зьбіраліся выканаць частку песень зь ліцэйскага дыску, у тым ліку беларускія апрацоўкі ўсясьветнай клясыкі й рок-гіты. У канцэрце меліся ўзяць удзел і вядомыя беларускія рок-гурты “ZET”, “Garadzkija”, пераможца фэсту “Басовішча’2004” гурт “Тарпач” ды іншыя. Як распавёў лідэр гурту “ZET” Лявон Вольскі, музыканты зьбіраліся бясплатна выступіць у падтрымку ліцэю, закрытага ўладамі.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: