Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Оскорбление президента было во фразе «Лукашенко – в отставку»? 10:43, 01/09/2004, Сергей Островцов, «Радыё Свабода»
В Гродно в Ленинском районном суде продолжается рассмотрение уголовного дела против руководителей Стачкому предпринимателей Валерия Левоневского и Александра Васильева. Их обвиняют в публичном оскорблении Александра Лукашенко, а Васильева еще и в организации несанкционированного митинга. В суде опрашивали свидетелей, чтобы попытаться выяснить – было ли оскорбление президента в праздничной первомайской листовке и на самом ли деле на улицах Гродно 1 мая прошли беспорядки?
Учора быў чацьверты дзень працэсу. Першым дапытвалі ў якасьці сьведкі капітана міліцыі Герасімовіча. Яму актыўна задаваў пытаньні Валеры Леванеўскі, якога трымаюць падчас працэсу ў клетцы. Міліцыянт на некаторыя пытаньні стаў адказваць інакш, чымсьці адказваў раней у пракуратуры ў часе сьледзтва. Судзьдзя Дземчанка мусіў запытацца ў яго: якія паказаньні браць за аснову — цяперашнія ці ранейшыя? Капітан Герасімовіч адказаў, што —ранейшыя. Паводле міліцыянта, плякаты мітынгоўцаў з надпісам “Лукашэнку ў адстаўку!” ён лічыць абразай прэзыдэнта.
На судзе прысутнічала 17-гадовая дачка Валерыя Леванеўскага Кацярына. Яна сёлета здала экзамэны ў Гарадзенскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт, але магла разьлічваць толькі на платнае навучаньне, таму забрала дакумэнты. Яе ўражаньні ад допыту сьведкаў:
-- Тое, што яны гавораць, такое адчуваньне, што гэта ня іхнае меркаваньне, а хтосьці ім яго навязаў. Ім задаюць прамое пытаньне з боку абароны, і такое адчуваньне, што яны не разумеюць гэтага пытаньня і самі ня ведаюць, як на яго адказаць. Белоруссия lllll