Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Съезд белорусской политической эмиграции состоялся
10:30, 06/09/2004

В субботу, 4 сентября, в бельгийском городе Антверпен совместными усилиями белорусских политических беженцев был организован и состоялся Съезд «последней волны» белорусской политической эмиграции. Основной темой, вынесенной на повестку дня Съезда, было объединение белорусских политических беженцев в реальную политическую структуру, сообщил пресс-секретарь Оргкомитета Съезда С. Пашкевич пресс-центру Хартии.

Сярод больш як 60 удзельнікаў Зьезду былі прадстаўнікі дыяспараў Бэльгіі, Галяндыі, Вялікае Брытаніі, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Аўстрыі, Швэцыі, запрошаныя з Беларусі каардынатар руху "Зубр" і прадстаўнік кааліцыі "Свабодная Беларусь", прадстаўнікі Эўрапарляманту, журналісты, прадстаўнікі Міністэрства Юстыцыі і Камісарыята па справах уцекачоў Бэльгіі.

Урачыстае адкрыцьце Зьезду распачалі словы гімну "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Апасля вітальнага слова і бласлаўленьня ад сьвятара Беларускай грэка-каталіцкай місіі Уваскрасеньня Хрыстова а. Яна Майсейчыка удзельнікам Зьезду былі зачытаныя віншавальныя лісты ад Рады БНР, Эўрапейскай кааліцыі "Свабодная Беларусь", Федэральнае Рады Беларусаў Аўстраліі, Форума Беларусаў Эўропы ў Празе.

Працу распачаў выступ дэлегата Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня па пытаньню аб`яднаньня беларускай дыяспары "апошняй хвалі" ў адзіную дзейсную структуру.

Наступнымі пытаннямі, якія разглядаліся і абмяркоўваліся ўдзельнікамі былі пытаньні лабіраваньня "беларускага пытаньня" ў Эўропе і сьвеце, супрацоўніцтва з эўраструктурамі па праблеме беларускіх уцекачоў, стварэньня матэрыяльна-тэхнічнай базы для вядзеньня антыдыктатарскай дзейнасьці, прарыва інфармацыйнай блакады.

У сваім выступе прадстаўнікі Эўрапарлямэнту ад Польшчы і Літвы выказалі словы падтрымкі ўдзельнікам. Яны запэўнілі, што іх краіны, як новыя сябры Эўразьвязу прыкладуць усе намаганьні дзеля таго, каб "беларуская праблема" голасна гучала на паседжаньнях парляманту і выразілі спадзяваньне, што дэмакратычная Беларусь ў хуткай будучыні далучыцца да вялікае эўрапейскае супольнасьці.

У працэсе працы Зьезду кожны з удзельнікаў меў магчымасць унесьці свае прапановы падчас абмяркаваньня дакладаў, прыняць удзел у дыскусыі і галасаваньні. Мерапрыемства прайшло ў канструктыўнай і дэмакратычнай атмасферы.

Вынікам Зьезду стаўся плян дзеянняў па дапамозе беларускім незалежніцкім сілам ў барацьбе з рэжымам А.Лукашэнкі, прынятыя Рэзалюцыя ды пастанова па стварэньню каардынацыйнай структуры арганізыцыяў палітычных уцекачоў Эўропы - Беларускае Ўніі. Абрана Рада прадстаўнікоў і каардынатар Ігар Лазарчук.

На працягу двух тыдняў Радай будзе падрыхтавана Праграмма дзеяньняў на наступныя 6 месяцаў ды прынята Заява па палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Наступнага дня дэлегаты прынялі удзел ва урачыстым набажэнстве Беларускай грэка-каталіцкай місіі Ўваскрасеньня Хрыстова ў Антвэрпане. Пасля набажэнства адбылася экскурсыя па Брусэлю.

Рэзалюцыя

Зьезду беларускай палітычнай эміграцыі


Мы, удзельнікі Зьезду беларускай палітычнай эміграцыі,

абапіраючыся на падтрымку Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, як рэпрэзэнтанта беларускай незалежнасьці ў сьвеце і вызнаючы ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі,

зыходзячы з палітычнай сітуацыі ў Беларусі, якая характарызуецца татальным панаваньнем антыбеларускага, антыдэмакратычнага рэжыму А.Лукашэнкі,

падтрымоўваючы намаганьні беларускай дыяспары дзеля дапамогі нацыянальным сілам у пабудове беларускай незалежнай дзяржавы,

Вырашылі:

1. Стварыць адзіны каардынацыйны цэнтр палітычных уцекачоў "апошняй хвалі" з мэтай падвышэньня эфектыўнасьці супольных дзеяньняў:

а) утварыць Беларускую Ўнію як рэпрэзэнтанта арганізацыяў палітычнай эміграцыі;
б) абраць Раду прадстаўнікоў, яе Каардынатара і Сакратарыят.

2. Стварыць перадумовы для эфектыўнага прадстаўніцтва "беларускай праблемы" ў Эўропе і сьвеце шляхам:

а) правядзеньня масавых інфармацыйных кампаніяў;
б) правядзеньня супольных палітычных акцыяў;
в) пашырэньня сумеснае працы з палітычнымі і грамадзкімі інстытуцыямі Эўропы.

3. Усталяваць шчыльнае супрацоўніцтва з эўраструктурамі ды іншымі ўстановамі па праблемах беларускіх палітычных уцекачоў:

а) праводзіць інфармацыйна-дарадную дзейнасьць з зацікаўленымі арганізацыямі па прызнаньню статуса беларускага палітычнага ўцекача;
б) ажыцьцяўляць падтрымку беларускіх палітычных уцекачоў.

4. Праводзіць інфармацыйную і іншую працу, у рамках якой:

а) стварыць адзіны інфармацыйна-аналітычны цэнтр беларускай дыяспары;
б) стварыць наступныя інтэрнэт-рэсурсы:
- інфармацыйны сайт;
- інтэрнэт-газэту;
- інтэрнэт-радыё.
в) адчыніць гуманітарны фонд у падтрымку развіцьця дэмакратыі ў Беларусі.
Минск, Белоруссия



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: