Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Лукашенко хочет править пожизненно
12:40, 08/09/2004, Вацлаў Радзівіновіч, «Gazeta Wyborcza» (Польшча)

Александр Лукашенко, который уже 10 лет является президентом Беларуси, сообщил, что в октябре проведет референдум, который позволит ему избежать окончания правления и сохранить власть практически на неограниченное время.

Лукашэнка выступіў ўчора а 21 гадзіне на ўсіх беларускіх каналах тэлебачаньня і радыё паведамляючы, што 17 кастрычніка, у дзень, калі запланаваны парламенцкія выбары на Беларусі, народ возьме адначасна ўдзел у рэфэрэндуме і адкажа на пытаньне, ці "дазволяць першаму прэзідэнту РБ Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка ўдзельнічаць у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты РБ на прэзыдэнцкіх выбарах і прыняцьця часткі першай артыкулу Канстытуцыі РБ у новай рэдакцыі".

Той артыкул павінен гучаць наступным чынам: "Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і наўпростага выбарчага права таемным галасаваньнем?" Ужо нямашака мовы пра агранічэньне часу прэзідэства. Гэта значыць, што Лукашэнка зьбіраецца кіраваць доўга - як найменш пажыцьцёва.

Канстытуцыя Беларусі зьмяняецца цяпер гэтак, каб адзін чалавек быў кіраўніком дзяржавы больш чым два тэрміны. Лукашэнка першы раз выйграў прэзідэнцкія выбары ў 1994 г. Два гады пазьней ў выніку рэферэндуму працягнуў свой тэрмін на два гады. Праз семь год кіраваньня яшчэ раз перамог на выбарах (апазыцыя сьцьвярджае, што дзякуючы фальшаваньню вынікаў).

Павінен адысьці ад улады найпазьней праз два гады. Калі аднак на рэфэрэндуме беларусы выкажуцца за прапанаваную ім зьмену канстытуцыі, а так як, у краіне апазыцыя прыціснута, цяжка казаць, што будзе інакш, Лукашэнка застанецца прэзідэнтам і пасьля 2006 году. На Беларусі зьмены канстытуцыі праводзяцца пад час рэфэрэндуму, калі прагаласуе за гэта больш чым палова усіх каму дазволена галасаваць.

Пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь сталася аўтарытарнай краінай. Незалежны і апазыцыйны прэзідэнту парлямэнт быў заменены парлямэнтам падпарадкаваным Лукашэнку. Большая частка незалежных СМІ была ліквідавана. Тыя, якія яшчэ засталіся, перасьледуюцца. Апазыяцыя знаходзіцца пад ціскам. Магчымыя канкурэнты Лукашэнкі, такія як былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка ці былы віцэ-старшыня Вышэйшай Рады Віктар Ганчар зьніклі пры невядомых да сёньня акалічнасьцях.
У сваім выступе да народу Лукашэнка казаў, што праз увесь час свайго прэзідэнцтва "асьцярожна нясе перад сабою на руках гэту сьветлае, крышталёвае начыньне, імя якому Беларусь". - Нясе баючыся яе ўраніць, бо яна вельмі далікатная і крохкае.

Пагадзіцеся, што нельга дазволіць, каб тая чыстае стваранае намі прыгажосьць трапіла ў рукі неадказных, выпадковых палітыкаў - апеляваў у парыве паэтычнага натхненьня.

На Беларусі даўно чакалі паведамленьня пра рэфэрэндум, які дазволіць Лукашэнцы працягнуць сваю ўладу. Тое, што паведаміў яе акурат цяпер, не выпадкова. Выкарыстаў гэта, бо сёньня расейская грамадская і палітычная думка Расеі, а перадусім Уладзіміра Пуціна, якому надакучыў Лукашэнка, занята трагэдыяй Беслану і ня будзе зьвяртаць асаблівую увагу на тое, што робіцца ў суседняй краіне.

У сваім выступе Лукашэнка зьвязаў зрэшты хвалю тэрору, якая захлынае Расею. І пазваліўся: - Бог сьцеражэ нас - за дзесяць год а ні водны беларус не стаўся ахвяраю тэрарызму, вайсковага канфлікту. Захавалі наш край ад удзелу ў міжнародных авантурах, якія хаць б у найменьшай ступені пагражалі нашаму жыцьцю і бясьпецы. Гэта наш найвялікшы здабытак.
Минск, Белоруссия



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: