Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кто финансирует агитационную кампанию в поддержку третьего срока Лукашенко? 10:47, 27/09/2004
В государственных средствах массовой информации Беларуси появилась волна агитации в поддержку изменений в Конституции страны. На телевидении беспрестанно крутят ролики, герои которых – комбайнеры, строители, артисты – агитируют голосовать на очередном референдуме в пользу Александра Лукашенко. Каждому понятно, что производство рекламных роликов стоит немалых денег. Интересно, пробовал ли кто-то в Беларуси узнать, кто же финансирует референдумные ролики.
Партыя камуністаў Беларуская Сяргея Калякіна зрабіла афіцыйны запыт у Цэнтральную камісію па правядзеньні выбараў і рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
Чаму менавіта сюды? Таму, што ЦВК адказная за гэтыя пытаньні. А пра тое, што канкрэтна хацелі дазнацца прадстаўнікі партыі,
“Нас зацікавіла – адкуль жа сродкі на гэта бяруцца, хто іх разьмяркоўвае, хто даў сродкі на гэтую рэкляму? Мы накіравалі запыт у ЦВК, паколькі на гэта, згодна з Выбарчым кодэксам, павінны ісьці сродкі зь дзяржаўных выдаткаў, і ні адна асоба, ні адна арганізацыя ня маюць права за свае сродкі праводзіць агітацыю па рэфэрэндуме, а маюць права толькі пералічыць іх у дзяржаўны бюджэт. І толькі адтуль яны павінны выдзяляцца. І яшчэ мы пыталіся, як будзе разьмяркоўвацца час на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё, а ў дзяржаўных газэтах – плошча для тых, хто агітуе за рэфэрэндум. і для тых, хто агітуе супраць”, -- паведаміла “Радыё Свабода” сакратар Цэнтральнага камітэту ПКБ Алена Скрыган.
Адказ на гэты запыт ужо ёсьць, хаця тут трэба заўважыць, што рыхтавалі яго 10 дзён. Згодна з дзейным заканадаўствам на такія пытаньні адпаведныя органы мусяць рэагаваць на працягу трох дзён. Ліст з Цэнтральнай камісіі падпісала яе старшыня Лідзія Ярмошына.
“Гэтыя рэчы не адрэгуляваныя Выбарчым кодэксам, і таму ЦВК ня можа ўзяць гэта на сябе, бо яна тады перавысіць свае паўнамоцтвы. А што тычыцца тэлевізійнай рэклямы, то ніякага дачыненьня да яе Цэнтральная камісія не мае. Атрымліваецца, што ЦВК, ведаючы пра тое, што будзе рэфэрэндум (і спадарыня Ярмошына, і спадар Лазавік гавораць, што гэта не было для іх нечаканасьцю), не зрабіла ніякіх спробаў высьветліць у тых, хто мае дачыненьне – у Палаты прадстаўнікоў, якая павінна была растлумачыць гэтыя пытаньні – і такім чынам падыйшлі да рэфэрэндуму так, што ніхто ні нясе адказнасьці за гэтую агітацыю”, -- распавяла Алена Скрыган. Минск, Белоруссия