Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Хроника нарушений свободы выражения и конфликтов в сфере СМИ (8 сентября - 24 сентября)
15:28, 29/09/2004, БАЖ

24-го сентября председатели сельских исполнительных комитетов Щучинского района Гродненской области получили предписание срочно организовать подписку на государственные издания. Телефонограмма с приказом, подписанная заместителем начальника Щучинского районного исполнительного комитета Иваном Соколовским. Оно предписывает «принять меры по организации подписки на “Советскую Белоруссию”, “Звязду”, “Рэспубліку”, “Гродзенскую праўду”.

23-га верасня не выйшаў у эфір запіс тэлевыступу кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №36, прадпрымальніцы Таццяны Марчанка. Большая частка яе прамовы была прысвечана рэферэндуму і крытычна ацэньвала сённяшнія падзеі ў Беларусі. У звароце, у прыватнасці, гаварылася: “На рэферэндум вынесена пытанне пра тое, каб даць магчымасць А. Лукашэнку балатавацца на трэці тэрмін. Але ўзнікае пытанне, ці існуюць гарантыі таго, што вынікі галасавання наконт трэцяга тэрміну будуць рэальнымі, а не падробленымі паслужлівай вертыкаллю, якая стварае і кантралюе ўсе выбарныя камісіі?...Ужо цяпер улады прадстаўляюць інфармацыю, колькі будзе ў новым парламенце жанчын, моладзі, дэпутатаў мінулага склікання. Каб у нас з вамі была будучыня, я заклікаю вас сказаць: ”Не трэцяму тэрміну!”, – казала сваім патэнцыйным гледачам спн. Марчанка.
У 18.00 23-га верасня ў эфір выйшаў толькі выступ загадчыцы аддзелам адукацыі гарвыканкама Ларысы Кузняцовай (канкурэнткі Таццяны Марчанка по 36-й акрузе), а за ім - інтэрвію з намеснікам старшыні абласной выбарчай камісіі Аляксандрам Усавым, у якім ён адмоўна выказваўся пра кандыдатаў ад апазіцыі.

22-га верасня суд Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці задаволіў зыск карэспандэнта недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Соф’і Ясько супраць рэдакцыі раённай газеты “Савецкае Палессе” і яе галоўнага рэдактара Галіны Мазінай. Суд прызнаў, што афіцыйнае раённае выданне распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі, якія зневажаюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю журналісткі недзяржаўнай газеты.
Нагодай для зыску, які журналістка спачатку падала ў суд Ганцавіцкага раёна, стаў артыкул Г. Мазінай ”Оглянись на себя, или О бревне в собственном глазу и куриной слепоте“, які з’явіўся 19-га траўня 2004 г. у газеце “Савецкае Палессе”. Аўтарка публікацыі звінавачвала карэспандэнтку недзяржаўнага выдання ў маральнай нягрэблівасці, непрафесіяналізме, непавазе да дзяржаўных сімвалаў і г.д.
Адбылося некалькі судовых паседжанняў, пасля чаго слуханні былі перанесены ў суд Ляхавіцкага раёна і абвешчаны закрытымі.
У выніку суд Ляхавіцкага раёна пад старшынствам А.І. Гушчына абавязаў рэдакцыю газеты “Савецкае Палессе” і Г. Мазіну апублікаваць абвяржэнне артыкула на першай паласе выдання і прынесці Соф’і Ясько і чытачам газеты прабачэнні. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць на карысць С. Ясько з “Савецкага Палесся” і Галіны Мазінай па 49 тысяч рублёў на кампенсацыю судовых выдаткаў.
Рашэнне можа быць абскарджана напрацягу 10 дзён у Брэсцкі абласны суд.


Тэлеканал "Лад" адмовіўся трансляваць выступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі ў дзень яго запісу. Пра гэта паведаміла 22-га верасня прэс-служба партыі. Гэта супярэчыць "інструкцыі", якую кожнаму кандыдату выдалі ў акруговых выбарчых камісіях: пункт 2 гэтага дакумента сцвярджае, што запіс тэлепрамовы кандыдата павінен адбывацца ў дзень трансляцыі. Між тым, як стала вядома прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", інструкцыя нікім не падпісаная. У Цэнтрвыбаркаме, куды кандыдаты звярнуліся па тлумачэнні, ім заявілі, што дзень і час трансляцыі вызначае само тэлебачанне. Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі паведамілі таксама, што ніякай "інструкцыі" ЦВК не выпускала. Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, са свайго боку, таксама не бяруць на сябе адказнасці за "няправільны" інструктаж кандыдатаў


22-га верасня адміністратыўная камісія Цэнтральнага раёна Магілёва пакарала штрафам у памеры 5 базавых велічыняў Мікалая Ілліна і Яўгена Суворава за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Маладыя людзі былі затрыманыя 17-га верасня па падазрэнні ў распаўсюдзе газеты “Зубр”.
М. Ілліна і Я. Суворава затрымаў на вуліцы міліцэйскі патруль, які быў выкліканы жыхарамі інтэрната Магілёўскага універсітэта. Нехта пільны знайшоў у будынку некалькі асобнікаў газеты “Зубр”, прысвечанай тэме рэферэндума, і звязяў іх з‘яўленне з візітам маладых людзей, якія ў інтэрнаце не жывуць. Нягледзячы на тое, што ў Ілліна і Суворава не знайшлі пры сабе газет, маладых людзей адвялі ў Цэнтральны РУУС Магілёва, дзе склалі пратаколы аб парушэнні ч.3 арт.172 КоАП (незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі). М. Іллін і Я. Сувораў збіраюцца абскарджваць рашэнне адміністратыўнай камісіі праз суд


21 верасня з эфiру гарадзенскага тэлебачання быў зняты выступ кандыдата ў дэпутаты па Гарадзенскай-Заходняй акрузе Мiколы Ворана, кiраўнiка гарадской арганiзацыi БНФ. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-сайт pahonia.promedia.by
Запіс выступаў кандыдатаў, якія балатуюцца па Гарадзенскай-Заходняй акрузе, быў зроблены 20-га верасня.
У сваёй прамове Мікола Воран, у прыватнасці , заявіў: “Я адзін з прадстаўнікоў дэмакратычных колаў грамадства, якія кінулі выклік існаму рэжыму Лукашэнкі, які давёў краіну да галечы, беспрацоўя, да міжнароднай ізаляцыі. Я заклікаю выбарцаў верыць у свае сілы. Участак бітвы — выбарчая урна й кабіна для галасавання. Выказаць сваю пазіцыю як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — сказаць рашучае “не” Лукашэнку і яго планам кіраваць краінай пажыццёва!” (Цытата ўзятая з сайту беларускай службы Радыё “Свабода”)


Кіраўнік дзяржавы перасцярог журналістаў дзяржаўных СМІ ад "залішняга імпэту" пры асвятленні будучага рэферэндума. Гэтая парада прагучала 21-га верасня падчас яго сустрэчы з супрацоўнікамі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
А. Лукашэнка лічыць, што гэта трэба рабіць "акуратна, каб не настроіць супраць людзей, якіх мы хочам падцягнуць да сябе, і не раздражняць нашых прыхільнікаў, якіх на сённяшні день 60-65 %". Паводле словаў Аляксандра Лукашэнкi, тэлебачанне – адно з асноўных і найбольш істотных сродкаў масавай інфармацыі, галоўнае прызначэнне якога – вырашэнне грамадскіх задач, якiя ставiць перад тэлебачаннем дзяржава. “Мы ўжо перажылі той перыяд, калі маглі лічыць СМІ абсалютна свабоднымі, а журналістаў – незалежнымі, казаць пра тое, што дзяржаўныя СМІ, нібыты, заціскаюць. У вас, людзей творчых, ужо такога меркавання няма, таму што вы самі ўбачылі, што такое прыватныя сродкі масавай інфармацыі: там чалавек залежны цалкам, хаця і ведае, за якія грошы працуе і ад каго залежыць. У кожным калектыве ёсць гаспадар. Ваш гаспадар – дзяржава, і вы выказваеце пункт гледжання дзяржавы. Гэтага хаваць не трэба”, - лічыць кiра?нiк дзяржавы.


21-га верасня Гомельскае абласное тэлебачанне транслявала скарочаны выступ кандыдата ў дэпутаты па 33-й выбарчай акрузе, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Яўгена Фурсеева. Скарачэнні былі зробленыя без дазволу кандыдата і тычылiся той часткi выступу, дзе ацэньваўся абвешчаны кіраўніком краіны рэферэндум: “Мая пазіцыя ў гэтым пытанні абсалютна выразная: не - трэцяму тэрміну! Недапушчальна мяняць асноўны закон пад патрэбы аднаго чалавека. Я перакананы ў тым, што 10 гадоў прэзідэнцкага тэрміну — цалкам дастаткова, пасля чаго ўлада павінна пераходзіць да новага ўсенародна абранага прэзідэнта”, - гаварылася ў звароце Я. Фурсеева.
Першапачаткова выступ кандыдата доўжыўся, як і належыць, 5 хвілін.
Яўген Фурсееў падаў скаргі ў абласную пракуратуру і Цэнтрвыбаркам.


21-га верасня галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты "Ганцавіцкі час" Пятру Гузаеўскаму (ТАА Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") адмовілі ў праве на атрыманне інфармацыі. У гэты дзень ён прыйшоў на адкрытае паседжанне 10-й сесіі раённага Савета дэпутатаў, на парадку дня якой было пытанне добраўпарадкавання горада Ганцавічы і раёна. Аднак старшыня Савета дэпутатаў Барыс Асаўцоў, прэзентуючы мясцовых дэпутатаў і гасцей сесіі, у самым пачатку паседжання звярнуў увагу прысутных на тое, што ў залі знаходзіцца рэдактар недзяржаўнай газеты. Ён прапанаваў вырашыць пытанне прысутнасці журналіста на сесіі шляхам галасавання. Аргументы журналіста наконт таго, што ён выконвае свае прафесійныя абавязкі, не былі ўлічаныя. За тое, каб дазволіць П. Гузаеўскаму прысутнічаць на паседжанні, не прагаласаваў ніхто; супраць - пяцёра (у залі прысутнічалі каля ста чалавек). За выдаленне журналіста з залі актыўна выступаў старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Столяр, а начальнік Ганцавіцкага РАУС пагражаў сп-ру Гузаеўскаму адміністратыўнай адказнасцю.
У той жа час, карэспандэнты раённай газеты "Советское Полесье" прысутнічалі на сесіі раённага Савета дэпутатаў ад пачатку да канца.

4-га кастрычніка ў Гродна мае адбыцца пікет з удзелам журналістаў, якія пратэстуюць супраць ўзмацнення ціску на незалежную прэсу. 20-га верасня заяўку на правядзенне акцыі падаў у гарвыканкам журналіст зачыненай "Пагоні", кіраўнік гарадзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Павел Мажэйка. Заяўленая колькасць удзельнікаў пікету - 50 чалавек. "Мэта пікету - інфармаваць грамадзян аб узмацненні ціску на незалежную прэсу", - паведаміў П. Мажэйка. Нагодай для акцыі стала завядзенне адміністрацыйнай справы супраць галоўнага рэдактара недзяржаўнай гарадзенскай газеты "Биржа информации" Алены Раўбецкай. (Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе праз СМІ звестак, што зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта РБ). Гарадскія ўлады павінныя даць журналістам адказ не пазней за 29-га верасня.


Беларускія музыкі просяць СМІ правесці журналісцкае расследаванне, каб высветліць, хто забараніў шэрагу радыёстанцый пускаць у эфір гурты, што гралі на мітынгу 21-га ліпеня, і хто цяпер забараняе гэтым музыкам удзельнічаць у канцэртах. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце да грамадзян Беларусі, які музыкі распаўсюдзілі 20-га верасня. Музыкі, сярод якіх гурты "Палац", Drum Ecstasy, "Нейро Дюбель", N.R.M., Зміцер Вайцюшкевіч, ZET и Pomidor/OFF нагадваюць, што непрыемнасці напаткалі іх пасля выступлення на канцэрце, прымеркаваным да 10-годдзя кіравання Аляксандра Лукашэнкі. "Работнікі тэлебачання і радыёстанцый неаднаразова казалі нам, што існуе нейкая забарона на згадванне ў інфармацыйных блоках і трансляцыю песень гуртоў- удзельнікаў канцэрта... у дзяржаўных электронных і друкаваных СМІ (газеты "Рэспубліка", "Советская Белоруссия", "Звязда" і інш., ТБ: Першы Нацыянальны, "Лад", СТВ, ОНТ; радыё: Першая і Другая праграмы Нацыянальнага радыё, "Радиус FM", "Пилот FM", "Радио Минск", "Новое Радио"). Таксама ажыццяўляецца ціск на кіраўніцтва камерцыйных радыё", - гаворыцца ў адкрытым лісце.
Яго аўтары заклікаюць усіх, каму неабыякавы лёс беларускай музыкі, накіроўваць лісты падтрымкі на адрас bum210704@tut.by, а таксама адрасаваць пытанне "Чаму забараняюцца гурты?" міністру інфармацыі і міністру культуры Беларусі.


20-га верасня звольнілі з працы Ніну Буйніцкую, намесніцу галоўнага рэдактара шклоўскай раённай газеты "Ударны фронт" (заснавальнік - Шклоўскі райвыканкам). Галоўны рэдактар выдання Аляксандр Бялясаў пацвердзіў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) факт звальнення сваёй намесніцы. З яго словаў, яна пакінула працу "па ўласным жаданні". У той жа час, па інфармацыі службы маніторынга БАЖ, прычынай звальнення стала публікацыя "неправеранага матэрыялу". У нумары "Ударнага фронту" за 18-га верасня быў надрукаваны ліст чытача за подпісам "Б.Касцюк, ветэран працы". Пасланне было змешчана пад загалоўкам "Рэферэндум - правільнае рашэнне": аўтар ліста горача выказваўся ў падтрымку ідэі плебісцыту і ўхваляў імкненне А. Лукашэнкі звярнуцца да народа. "Б. Касцюк, ветэран працы" дадаў да ліста вершаваны зварот да кіраўніка дзяржавы, у якім выказваў яму сваю падтрымку.
Пасля выхаду газеты высветлілася, што апублікаваны паэтычны твор з`яўляецца "акравершам": першыя літары ўтвараюць асобны сказ, змест якога кардынальна адрозніваецца ад зместу самога паслання "Б. Касцюка". Паколькі галоўны рэдактар выдання ў той момант адсутнічаў, адказнасць за з`яўленне публікацыі ўсклалі на спн. Буйніцкую. Па інфармацыі службы маніторынга БАЖ, цяпер раённае кіраўніцтва шукае аўтара скандальнага паслання. Пошукі ўскладняюцца тым, што ў рэдакцыі згубілі канверт ад ліста, які, да таго ж, быў набраны на друкарскай машынцы.


Кандыдат у дэпутаты Анатоль Ляўковіч, які прадстаўляе Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада) у Белавежскай выбарчай акрузе №7 (Камянец), вымушаны быў унесці змены ў свой радыёзварот да выбаршчыкаў па патрабаванні акруговай выбарчай камісіі. У адваротным выпадку сябры камісіі пагражалі скасаваць яго рэгістрацыю ў якасці кандыдата. Пра гэта 20-га верасня паведаміла беларуская служба радыё “Свабода”.
Цэнзура тычылася наступных словаў выступу:
“Я адрасую свой пасыл тым, хто так бяздарна кіруе нашай краінай!
Слухайце, манголы, туркі, эфіёпы,
Як вы дапусцілі, давялі,
Каб у самым цэнтры матухны Еўропы
Гэтак не па-людску мы жылі”.
Старшыня акруговай выбарчай камісіі Віктар Грыцук лічыць, што ў яго былі падставы патрабаваць зьменаў у радыёзвароце кандыдата Ляўковіча. У інтэрв’ю радыё “Свабода” ён заявіў, што “такія словы двухсэнсоўныя,... што ўсе вакол - ідыёты, нельга ўжываць... Калі ласка, рабіце ўсё са здаровым сэнсам, карэктна і згодна Выбарчага кодэксу. А не - мы яго проста здымем з рэгістрацыі".


16-га верасня галоўнага рэдактара гарадзенскай незалежнай газэты "Биржа информации" Алену Раўбецкую выклікалі ў пракуратуру Ленінскага р-на з нагоды надрукаванага за ейным подпісам 9-га верасня артыкула "Предательство именем народа". Як паведаміў намеснік пракурора, старэйшы саветнік юстыцыі А. Абрамовіч, адносна Раўбецкай вынеслі пастанову пра ўзбуджэнне адміністратыўнай справы па ч.10 арт.172 прым. КоАП за парушэнне арт. 5 Закона аб друку: “Не дапускаецца выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі для распаўсюду інфармацыі, якая абражае гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Штраф за парушэнне гэтай нормы можа скласці ад 50 до 100 мінімальных заробкаў
Прэтэнзіі пракуратуры выклікалі словаў яе артыкула: "Референдум (а без него третьего срока не получить), объявленный господином президентом - это вызов обществу. Нужно обладать не только отсутствием совести, но и "господским" пренебрежением к плебсу…". Раўбецкая не бачыць абразы гонару і годнасці ў тым, што яна асабіста дала ўласную дзеянняў кіраўніка краіны.


Раніцай 16 верасня ў цэнтры Мінска былі затрыманыя два журналісты: супрацоўніца прэс-службы праваабарончага цэнтру "Вясна", сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Таццяна Равяка, а таксама карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва "Інтэрфакс" Аляксей Букчын. Апошняга пасля праверкі дакументаў у Цэнтральным РУУС міліцыянты адпусцілі, а на Т. Равяку склалі пратакол аб парушэнні арт.172 ч.3 КоАП (незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі).
У 5-ю гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага жонка палітыка Зінаіда Ганчар і беларускія праваабаронцы каля будынка Пракуратуры РБ раздавалі супрацоўнікам гэтай установы брашуру з дакладам Хрыстаса Пургурыдэса (спецдакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы) "Беларусь: нераскрытыя злачынствы найноўшай гісторыі


16-га верасня невядомыя абрабавалі рэдакцыйнае памяшканне газеты "Советская Белоруссия" (заснавальнік выдання - Адміністрацыя прэзідэнта РБ). Скрадзеныя 2 сістэмныя блокі ад кампутараў з усёй рэдакцыйнай інфармацыяй і факс, - паведамляе выданне.

Гэткі самы інцыдэнт адбыўся ў рэдакцыі месяц таму: 14-га жніўня невядомыя трапілі ў офіс праз вакно, разбіўшы шкло, і скралі 2 сістэмныя блокі. Тады супрацоўнікі "СБ" расцанілі адбытае як "магчымую спробу ўнесці ў грамадства элементы палітычнай істэрыі напярэдадні парламенцкіх выбараў". У той жа час, кіраўніцтва газеты не выключае, што гэта быў звыклы крадзёж без палітычнага падтэксту.


16-га верасня інтэрнэт-газета www.naviny.by распаўсюдзіла інфармацыю пра “электронны пераварот”, які адбыўся на гэтым сайце падчас правядзення апытання на тэму рэферэндума. Паводле вынікаў апытання, 74,3 адсоткі ўдзельнікаў электроннага галасавання лічаць, што рэферэндум прывядзе да стабільнасці і росквiту. Вынікі апытання працытавалі на БТ, зазначыўшы, што вялізарная колькасць удзельнікаў апытання (2132) дазваляе лічыць яго рэпрэзентатыўным. Інтэрнэт-газета, здзіўленая вялікай колькасцю прагаласаваўшых (звычайна гэтая лічба вагаецца ў межах 400-600 галасоў), правяла ўласнае даследаванне прычын гэткай папулярнасці апытання. Спэцыялісты фірмы, якая падтрымлівае сайт “Беларускіх навінаў”, высветлілі, што меў месца масавы “ўкід” "кланаваных" галасоў з адного проксі-сервера.


15-га верасня журналістка «Новой газеты Сморгони» Ірына Лугіна звярнулася па тэлефоне да новапрызначанага дырэктара Смаргонскага ЗАГСу Паліны Шульгі па інфармацыю. Журналістка папрасіла прадаставіць ёй звесткі датычна тэрмінаў адкрыцця новага будынку ЗАГС, а таксама спытала, ці можна сфатаграфаваць новы Дом рэгістрацыі шлюбаў знутры. П. Шульга пацікавілася, з якога выдання яе турбуюць, і, вывсветліўшы, што тэлефанаванне паступіла не з мясцовай дзяржаўнай газеты “Светлы шлях”, адмовіла журналістцы ў інфармацыі. “Вы ж ведаеце, нам забаронена даваць інфармацыю вашай газеце”, - зазначыла яна.


Сойм партыі БНФ запатрабаваў ад Цэнтрвыбаркаму, Белтэлерадыёкампаніі, газеты "Советская Белоруссия", Міністэрстваў юстыцыі і інфармацыі забяспечыць выкананне артыкулу 46 Выбарчага кодэксу Беларусі, які гарантуе роўнае права пры агітацыі "за" ці "супраць" вынесеных на рэферэндум пытанняў. На лісты ў дзяржаўныя ўстановы, падпісаныя лідэрам Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам, пакуль рэакцыі няма, - паведаміла Радыё “Свабода”.
Тым часам, дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму публікуюць агітацыйныя матэрыялы толькі "за" магчымасць працягу паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, нават пад рубрыкай "палеміка", - заўважае “Свабода”. У адной з перадач Першага тэлеканала брала ўдзел дэпутат Вольга Абрамава. Яна заявіла “Свабодзе”, што гледачы так і не пачулі ўсіх яе выказванняў. Спн. Абрамава ўпэўненая, што роўнасці пры агітацыі "за" і "супраць" вынесенага на рэфэрэндум пытання не забяспечваецца.


11-га верасня ў Гомелі быў пашкоджаны аўтамабіль уласнага карэспандэнта "Народнай волі" па Гомельскай вобласці Анатоля Гатоўчыца. На момант здарэння журналіст выконваў рэдакцыйнае заданне і мае падставы сцвярджаць, што інцыдэнт звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю.
А. Гатоўчыц пад`ехаў на аўтамабілі "Таўрыя" да гатэлю "Кастрычніцкі" на вуліцы Карла Маркса, дзе ў гэты час праходзіў семінар маладых сацыял-дэмакратаў "Рэферэндум як парушэнне найважнейшага дэмакратычнага прынцыпу змяняльнасці носьбіта ўлады". Журналіст заўважыў, што побач з гатэлем была прыпаркавана машына, якая, па яго інфармацыі, належыць упраўленню КДБ па Гомельскай вобласці. У актавую залю гатэлю, дзе праходзіў семінар, журналіста не ўпусцілі маёр міліцыі Аляксандр Тамко і чалавек у цывільным. Журналіст быў вымушаны браць інтэрв`ю ў тых удзельнікаў семінара, што выходзілі на вуліцу. Акрамя гэтага, ён паспрабаваў атрымаць каментар у супрацоўнікаў КДБ, якія стаялі каля прыпаркаванай машыны, аднак тыя адмовіліся ад кантактаў з журналістам.
На пэўны час А. Гатоўчыц вымушаны быў пакінуць машыну без дагляду, паколькі сачыў за падзеямі вакол семінару. Вярнуўшыся на вуліцу, А. Гатоўчыц заўважыў, што ў ягоным аўтамабілі спушчана задняе правае кола. У гуме быў зроблены надрэз вострым прадметам даўжынёй каля 2 см. Машыны з дзяржаўнымі нумарамі побач ужо не было.


Прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклашу Харашці не далі згоды на ўезд у Беларусь. Пра гэта ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» стала вядома 10-га верасня. Пад час візіту сп. Харашці меў вывучыць сітуацыю з мас-медыя ў Беларусі і даць ёй ацэнку ў адмысловай справаздачы. Яшчэ ў пачатку ліпеня сп. Харашці паведаміў міністру замежных спраў Беларусі, а таксама афіцыйнаму прадстаўніку Беларусі ў АБСЭ Віктару Гайсёнку пра свой намер наведаць Беларусь. У ліпені-жніўні ён неаднаразова абмяркоўваў дэталі візіту з прадстаўнікамі Беларусі ў Вене і беларускім МЗС у Мінску. Па просьбе беларускіх уладаў візіт былі перанесены на больш позні тэрмін - каб сумясціць яго з правядзеннм у Мінску семінара па праблемах СМІ. Затым беларускі бок прапанаваў змяніць структуру семінара, аб`яднаўшы яго з іншай сустрэчай. Праз пэўны час семінар па праблемах СМІ быў наогул адменены. Тым не менш, сп-р Харашці па-ранейшаму збіраўся наведаць Беларусь. Аднак, каб атрымаць уязную візу ў нашу краіну, прадстаўніку АБСЕ трэба дачакацца папярэдняй згоды ад афіцыйнага Мінска. Дагэтуль ніякага адказу на гэты конт ён не атрымаў.
У верасні 2003 г. у падобнай сітуацыі апынуўся былы прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Фраймут Дувэ, на чый візіт беларускія ўлады таксама не далі згоды.


10 верасня беларускім гледачам тэлеканала РТР замест анансаванага ў тэлепраграме шоу "Народны артыст" паказалі 2 дакументальных фільмы. Адзін з іх быў прысвечаны дзейнасці беларускай апазіцыі, якая прэзентавалася ў ім у надзвычай адмоўным святле. У часе дэманстрацыі фільмаў на экране прысутнічаў лагатып тэлеканала РТР.


8-га верасня Лідская друкарня адмовілася прыняць у друк нумар рэгіянальнай масава-палітычнай газеты “Тэлескоп”, аргументаваўшы сваю адмову тым, што выданне зарэгістравана ў Лідзе, а інфармацыя ў ёй тычыцца Смаргоні. Кіраўніцтва прадпрыемства адмовілася ўлічваць той аргумент, што гэтая газета - рэгіянальная і мае права на распаўсюд па ўсёй Гарадзенскай вобласці.
Заснавальнікам газеты “Тэлескоп” з’яўляецца Ірына Брушкова, функцыю выдаўца выконвае Лідскае рэгіянальнае аддзяленне Таварыства Беларускай Мовы. Па дамоўленасці з ІП Куняўскай і ІП Курловіч газета павінна была распаўсюджвацца ў Смаргоні, Лідзе, Мастах.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: ООО Холуница производит ленточный катучий в короткие сроки
изготавливаем элеватор стальной в короткие сроки