Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сергей Антончик арестован и осужден на 15 суток 11:05, 06/10/2004
15 суток за решеткой проведет депутат Верховного Совета 12 созыва Сергей Антончик за организацию собрания инициативной группы. Создан судебный прецедент – впервые за проведение собрания в офисе своей организации человека осудили как нарушителя общественного порядка. 2 октября в офисе Свободного профсоюза около 30 человек собрались, чтобы обсудить вопросы запланированного установочного съезда новой общественной организации «Айчына».
Праз паўгадзіны ў офіс увайшлі людзі ў цывільным і перакрылі ўсе выхады. Пасьля іх прышлі міліцыянты і пачалі ўсіх прысутных здымаць на відэакамэру. Нягледзячы на тое, што спадар Антончык — сябра СПБ і ніякага дазволу ўладаў на правядзеньне сходаў у офісе сваёй арганізацыі яму ня трэба, міліцыянты склалі на яго пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.
У судзе супрацоўнікі міліцыі свае дзеяньні аргумэнтавалі толькі тым, што на правядзеньне сходу не было дазволу Менгарвыканкаму. Ніякія аргумэнты адваката Тацяны Станкевіч аб тым, што дазвол на правядзеньне сходу ініцыятыўнай групы законам не прадугледжаны, на міліцыянтаў не паўплывалі.
Згодна з законам, перад устаноўчым зьездам грамадзкай арганізацыі мусіць сабрацца ініцыятыўная група, каб вызначыць заснавальнікаў і мэты аб’яднаньня. Усе чакалі, што судзьдзя спыніць гэтую справу. Таму прысуд — 15 сутак арышту — стаў поўнай нечаканасьцю для прысутных.
“Гэта, канечне, беспрэцэдэнтна, бо яшчэ ніколі ў Беларусі не давалі суткі за правядзеньне сходу аргкамітэту ў стварэньні грамадзкай арганізацыі. І гэта ў памяшканьні з дазволу кіраўніка і ўласьніка памяшканьня. Я ж разумею ў якой краіне мы жывем. Такія нэрвовыя рэчы яшчэ больш будуць узмацняцца, чым бліжэй да даты рэфэрэндуму. Гіне краіна. Калі парушаюцца правы сотняў тысяч чалавек, то што казаць пра нейкія адзінкавыя выпадкі”, -- заявіў Сяргей Антончык “Радыё Свабода” пасля вынясення прысуду.
Сяргей Антончык прынёс у суд даведку з кардыялягічнага цэнтру аб тым, што ён месяц правёў на стацыянарным лячэньні з прычыны хваробы сэрца, а цяпер знаходзіцца на амбуляторным лячэньні. Ён мусіць шэсьць разоў на дзень прымаць лекі. Інструкцыя МУС забараняе праносіць лекі ў месцы адбыцьця арышту.
У сьнежні 1994 году дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Сяргей Антончык абнародаваў на сэсіі справаздачу аб фактах карупцыі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі. Газэты, якія надрукавалі даклад, выйшлі ў сьвет зь белымі плямамі. Супраць Сяргея Антончыка распачалі крымінальную справу за паклёп і як вынік — штраф 20 тысяч даляраў. У былога дэпутата апісалі маёмасьць і вынесьлі з кватэры. Белоруссия