Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Freedom House»: Перспектива свободных выборов в Беларуси является призрачной 11:28, 15/10/2004
С осуждением диктаторского правления Александра Лукашенко выступила одна из самых влиятельных американских организаций, распространяющих ценности демократии и свободы – Freedom House. В заявлении организации обращается внимание на слова Александра Лукашенко, сказанные 6 октября этого года: “У нас хватит власти и технологий, чтобы сокрушительно выиграть выборы и референдум”.
“Freedom House” лічыць, што гэтыя словы ёсьць вынікам ўсяго дзесяцігадовага кіраваньня Лукашэнкі, якое вызначалася непразрыстымі выбарамі, ціскам на грамадзкія арганізацыі, падпарадкаваньнем судовай улады выканаўчай і юрыдычным перасьледам палітычных апанэнтаў, паведаміла “Радыё Свабода”.
Кіраўніца арганізацыі Джэніфэр Уіндзар мяркуе, што пэрспэктыва правядзеньня ў Беларусі свабодных і справядлівых выбараў зьяўляецца вельмі змрочнай.
Яна вітала нядаўна прыняты кангрэсам ЗША “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” і заклікала прэзыдэнта Буша падпісаць гэты закон як мага хутчэй.
Паводле кіраўніцы “Freedom House” прэзыдэнт ЗША ў шчыльным супрацоўніцтве з Эўразьвязам і Расеяй павінен зрабіць моцны ціск на Менск дзеля дэмакратычных пераўтварэньняў. “Апошнія заявы і дзеяньні Лукашэнкі сьведчаць пра тое, што больш нельга губляць часу ў гэтай справе”, – лічыць кіраўніца амэрыканскай арганізацыі “Freedom House” Джэніфэр Уіндзар. Минск, Белоруссия