Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Кто убил журналистку газеты «Солидарность» Веронику Черкасову?
16:02, 21/10/2004, Игорь Корней, «Радыё Свабода»

В Минске убита журналистка Вероника Черкасова. В последнее время она работала в еженедельнике «Солидарность», а до этого -- в «Белорусской газете», “Белорусской деловой газете” и газете “Имя”. Кому помешала журналистка, и кто совершил жестокое убийство?

Вэрсія палітычнага забойства пакуль не разглядаецца. Апошнія гады Вераніка Чаркасава працавала над сацыяльнымі нарысамі, асьвятляла тэмы культуры. Блізкі сябра Веранікі, журналіст Леанід Міндлін, быў запрошаны ў якасьці панятога, і кажа, што падобнае забойства мог учыніць толькі вар’ят.

“З таго, што я бачыў — зразумела, што гэта рабіў чалавек у стане нейкага афэкту ці вар’ят, гэта абсалютна дакладна. Бо гэта проста страшна. Болей за дваццаць нажавых раненьняў: са сьпіны, сьпераду, горла перарэзанае. Нават тырчэў паламаны кавалак нажа бяз тронку, тронак адламаўся. Вэрсіі могуць быць розныя. Але нармалёвы чалавек гэтага не зрабіў бы… Калі б яна займалася журналісцкімі дасьледаваньнямі?.. Але якраз апошнім часам яна гэтым не займалася. У “БДГ”, “Белорусской газете” штосьці падобнае рабіла, але гэта было досыць даўно. Прынамсі, калі хтосьці хацеў бы зь ёй высьветліць адносіны — то, пэўна, не такім чынам”.

Вераніцы Чаркасавай было 45 гадоў, у яе застаўся 14-гадовы сын. Родныя цяпер баяцца, каб убачанае не адбілася на псыхіцы хлопца. Апошнім месцам працы журналісткі была незалежная газэта “Салідарнасьць”, дзе Чаркасава лічылася асноўным аўтарам. Якраз напярэдадні яна вярнулася з камандзіроўкі ў Мядзелскі раён, і раніцай у рэдакцыі чакалі матэрыялу. Калі Вераніка на працы не зьявілася, калегі й сваякі прыехалі да яе на кватэру…

Расьсьледаваньнем забойства займаецца пракуратура Савецкага раёну Менску. Ніякіх папярэдніх зьвестак там не даюць, аднак усё ж удалося высьветліць некаторыя падрабязнасьці. Ужо зразумела, што Вераніка Чаркасава не чакала нападу. Як кажуць крыніцы ў пракуратуры, у той момант яна падмятала падлогу, паколькі побач валяўся венік, шуфлік і кавалкі шкла — відавочна, гэта была шклянка, якая ўпала з кампутарнага стала. Жанчына стаяла сьпіной да дзьвярэй, і першы ўдар прыйшоўся якраз у сьпіну. Яна да канца абаранялася, паколькі рукі былі моцна зрэзаныя.

Леанід Міндлін згадвае, што Вераніка Чаркасава вельмі сур’ёзна ставілася да журналістыкі й менавіта ў апошнія гады напісала найлепшыя свае артыкулы.

“Яна была сур’ёзнай журналісткай. Любіла, так бы мовіць, “капацца” ў фактуры. Нават калі пісала нарысы, знаходзіла цікавыя дэталі. І якраз у апошнія гады вельмі моцна прафэсійна расла. Звычайна растуць змоладу, а яна вось такімі этапамі: “Имя”, “БДГ”, “Белорусская газета”.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: