Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Беларусь, Бирма, Зимбабве, Иран, Куба, Северная Корея – что нас объединяет?
10:59, 20/01/2005

Кандолиза Райс в своем выступлении вместе с Беларусью вспомнила пять стран, которые назвала «оплатами тирании». Какая ситуация с правами человека в этих странах? Обхор фактов, которые содержаться в отчетах правозащитных и исследовательских организаций, а также в Докладах Госдепартамента США, подготовило «Радыё Свабода».

Бірма

У Бірме ваенная хунта захапіла уладу у 1990 годзе, скасаваўшы вынікі выбараў, на якіх перамагла апазыцыйныя Нацыянальная ліга дэмакратыі. Шмат апазыцыянэраў дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні. Толькі пад міжнародным уціскам хунта выпусьціла лідэрку Лігі Аўн Сан Су Чжы з турмы пад хатні арышт. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі паведамляюць пра шматлікія катаваньні ў бірманскіх турмах. З 1988 году ў зьняволеньні памерлі ня менш як 73 палітвязьні. За кратамі застаецца больш за 1300 палітзьняволеных.


Зымбабвэ

Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ кіруе краінай з 1980 году, часу набыцьця краінай незалежнасьці. Апошнія прэзыдэнцкія выбары ў 2002 годзе былі узорам невыкананьня мінімальных стандартаў дэмакратычных выбараў. За апошнія гады 18 тысячаў чалавек пацярпелі за свае палітычныя перакананьні ад гвалту з боку улады і яе добраахвотных прыхільнікаў. Супернік Мугабэ на прэзыдэнцкіх выбарах – Морган Тсвангіраі патрапіў у турму па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе. Улады фактычна патураюць паўваенным групоўкам вэтэранаў вайны за незалежнасьць, якія учыняюць пагромы белых фэрмэраў.

Іран

За апошнія некалькі гадоў у Іране было зачынена больш за 100 рэфармісцкіх выданьняў, некалькі сотняў журналістаў, студэнтаў, палітычных актывістаў патрапілі за краты паводле прысудаў клерыкальных судоў. Хаця выбары парлямэнту і прэзыдэнта адбываюцца на абмежавана плюралістычным падмурку, вышэйшай уладай у краіне зьяўляецца Рада стражаў. Гэты орган улады фармуецца з рэлігійных дзеячаў. Ён можа адмяняць рашэньні сьвецкіх уладаў, кантралюе сілавыя органы і судовую сыстэму. Грамадзянская сыстэма Ірану дыскрымінуе жанчынаў, яны абавязаныя насіць паранджу, у судзе паказаньні жанчыны маюць удвая меншую сілу, чым паказаньні мужчыны.

Куба

Фідэль Кастра кіруе Кубай з 1959 году. У краіне пануе аднапартыйны камуністычны рэжым. Толькі летась 75 журналістаў, апазыцыянэраў і праваабаронцаў былі асуджаныя на тэрміны ад 6 да 28 гадоў. На сёньня 350 вязьняў, што сядзяць у кубінскіх турмах, прызнаныя міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі “вязьнямі сумленьня”. Значная частка зь іх асуджаная за “распаўсюд варожай прапаганды”. На Кубе для грамадзянаў няма права прыватнай уласнасьці. Кубінцы таксама ня маюць права на свабодны выезд з краіны.

Паўночная Карэя

У любых міжнародных рэйтынгах Паўночная Карэя займае апошняе мейсца ў пытаньні правоў чалавека. Гэта клясычная таталітарная аднапартыйная дыктатура. Такія паняцьці як свабода слова, самавыражэньня, выезду за мяжу, права прыватнай уласнасьці ў НДАР проста адсутнічаюць як зьява. Цяжка прывесьці нават нейкія паказьнікі гэтага, бо НДАР – гранічна закрытая краіна. Можна падай прыгадаць ацэнку – 200 тысчаў палітзьняволеных. І справа ня ў тым, што такі вялікі супраціў – віна гэтых людзей такая ж, як тых, хто сядзеў у сталінскіх лягерох у Сыбіры ці пад Менскам – у Курапатах.
Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: