Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жалоба Михаила Маринича на приговор будет рассмотрена не ранее, чем через три недели 11:07, 31/01/2005
Белорусский политзаключенный Михаил Маринич отправил в Минский районный суд замечания к протоколу судебного заседания. Родственники и адвокаты бывшего министра говорят, что процесс обжалования приговора замедлился по вине суда. Направив свои замечания к протоколцу суда, Михаил Маринич завершил обжалование приговора, который 30 декабря вынес ему Минский районный суд.
Дапамагала яму ў гэтым адвакат Валянціна Шыханцова. На пытаньне “Радыё Свабода”, ці былі гэтыя заўвагі істотнымі, адвакат адказала: “Пазыцыя абароны складаецца з таго, што трэба зьвяртаць ўвагу на ўсе памылкі, і гэта было зроблена. Але, прызнаюся, мы не знайшлі вялікіх памылак. Казаць пра фальшаваньне таго, што адбывалася на працэсе, нельга”.
Паводле зьвестак Валянціны Шаханцовай, разгляд скаргі Міхаіла Марыніча на прысуд Менскага раённага суду адбудзецца не раней як праз тры тыдні. Такім чынам, перагляду рашэньня суду Міхаілу Марынічу давядзецца чакаць амаль два месяцы. Адвакаты і сваякі Марыніча лічаць, што судзьдзі замарудзілі гэты працэс наўмысна.
Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Міністэрства ўнутраных справаў на вуліцы Валадарскага. Сваякі, якія нядаўна зь ім сустракаліся, адзначаюць, што Міхаіл Марыніч адчувае сябе добра і дэманструе настрой на барацьбу за адмену прысуду і вызваленьне.
Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч пасьля васьмімесячнага ўтрыманьня ў сьледчым ізалятары КГБ быў асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня. Менскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы маёмасьці няўрадавай арганізацыі, якую ён узначальваў. Марыніч вінаватым сябе не прызнаў. Шмат хто ў Беларусі і ў сьвеце лічыць, што Міхаіла Марыніча перасьледуюць як патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнты на выбарах 2006 году. Минск, Белоруссия mmmmm