Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Более четырех тысяч гродненских предпринимателей приняли участие в акциях протеста против введения налога на добавочную стоимость. Предпринимателям удалось прорваться на центральную площадь города. Там прошли переговоры между участниками акции и председателем Гродненского горисполкома Александром Антоненко. После этого люди разошлись.
Як паведамляе газэта ПАГОНЯ, збор удзельнікаў акцыі пратэста быў абвешчаны дэмакратычным рухам “Гарадзенскі выбар” у парку Жылібера а 11-ай гадзіне. Ужо за поўгадзіны да акцыі на тэрыторыі парка былі сцягнуты ўзмоцненыя нарады міліцыі. Дзеяннямі міліцыі асабіста кіраваў намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Чабанаў. Міліцыянты заклікалі людзей “разысціся і не парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.
Калі пратэстуючых сабралося больш за тры тысячы яны рушылі ў бок цэнтральнай плошчы горада. Дарогу ім перагарадзілі шэрагі АМАПаўцаў і салдатаў унутраных войскаў. Пасля некалькіх хвілінаў тузаніны прадпрымальнікі здолелі прарваць міліцэйскія кардоны і выйсці на плошчу Леніна. Тут да ўдзельнікаў акцыі пачалі далучацца прадпрымальнікі, якія не здолелі прайсці ў парк Жылібера. У гэтыя хвіліны агульная колькасць удзельнікаў пратэста перавысіла чатыры тысячы чалавек.
“Свабоду!”, “Далой НДС!” скандавалі прадпрымальнікі. Да людзей выйшаў старшыня Гарадзенскага гарвыканкама Аляксандар Антоненка.
– Гэта не нашыя паўнамоцтвы адмяняць ПДВ. Гэта рэспубліканскі ўзровень. Праз нашых гарадзенскіх дэпутатаў мы будзем ініцыяваць адмену гэтых патрабаванняў, – заявіў Аляксандар Антоненка.
Прадпрымальнікаў цікавіў лёс лідара дэмакратычнага руху “Гарадзенскі выбар” Дзмітрыя Іваноўскага, якога ўчора спрабавалі затрымаць супрацоўнікі міліцыі. Антонека запэўніў, што ўлады горада не зробяць нічога, што выходзіла б за межы закона. Пасля перамоваў ён сышоў. У след яму прадпрымальнікі пачалі крычаць “Далой НДС!”, “Далой НДС!”
Праз паўтары гадзіны мітынг скончыўся. Калі людзі пачалі разыходзіцца невядомыя ў цывільным зрабілі некалькі спробаў затрымаць найбольш актыўных удзельнікаў акцыі. Але прадпрымальнікам удалося адбіць сваіх сяброў. На момант падрыхтоўкі артыкула інфармацыі пра тое, ці былі усё ж затрыманыя – няма. Минск, Белоруссия