Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новый проект закона о СМИ поступит в «палату» в марте 10:50, 10/02/2005
В марте в «палату представителей» «национального собрания» должен быть внесен проект Закона РБ «О внесении изменений и дополнений в Закон «О печати и других средствах массовой информации» (новая редакция). Об этом говорится в подписанном 1 февраля указе А. Лукашенко «Об утверждении плана подготовки законопроектов на 2005 год".
Нягледзячы на тое, што былы міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны абяцаў накіраваць дакумент на разгляд Рады Еўропы амаль чатыры гады таму, законапраекта не бачылі ні еўрапейскія, ні беларускія эксперты - за выключэннем тых, хто браў удзел у яго распрацоўцы альбо ўдзельнічаў у спецыяльных нарадах па гэтай тэме. Адна з такіх нарадаў адбылася 26-га студзеня г.г. у часе "выязнога паседжання" Пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі. У прыватнасці, “дэпутаты” амяркоўвалі пытанні ўдасканалення заканадаўства ў галіне СМІ з міністрам інфармацыі У. Русакевічам.
Маштабная нарада па гэтай тэме з удзелам Лукашэнкі адбылася 2-га кастрычніка 2003 г. (Ні аднаго прадстаўніка недзяржаўнай прэсы альбо НДА на сустрэчы, ізноў жа, не было). Менавіта на гэтай нарадзе А. Лукашэнка заявіў, што "новы закон аб друку павінен гарантаваць свабоду слова, але не свабоду паклёпу", і што гэты дакумент "закліканы стаяць на стражы інтарэсаў грамадства і асобы, а не вузкай прафесійнай карпарацыі, як яе часта называюць, "чацвёртай улады". Пасля нарады кіраўнік дзяржавы накіраваў праект закона на дапрацоўку. Пра змест гэтага дакумента грамадскасць магла даведацца толькі з урывачных публікацый у дзяржаўных СМІ.
Ні ў 2003, ні ў 2004 годзе законапраект так і не паступіў у “парламент”. У сакавіку мінулага года ў аддзеле па забеспячэнні працы Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ прэс-службе БАЖ паведамілі, што над дакументам працуюць спецыялісты Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце РБ і Міністэрства інфармацыі.
Нягледзячы на неаднаразовыя афіцыйныя звароты да распрацоўшчыкаў дакумента, беларуская грамадскасць так і не атрымала мела магчымасці азнаёміцца з яго зместам. У інтэрв`ю "Звяздзе" 5-га лістапада 2003 г. міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч параўнаў законапраект з незавершанай карцінай, якую мастак звычайна не паказвае гледачам. "Навошта перадаваць для абмеркавання не цалкам адпрацаваны законапраект? Калi ён будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд парламента - вось тады, калi ласка, абмяркоўвайце, рабiце заўвагi, уносьце прапановы...", - заявіў міністр.
Аднак у кастрычніку 2003 г. прадстаўнікам беларускага "трэцяга сектару" усё ж удалося атрымаць тэкст законапраекта, што, як мяркуецца, быў прадметам размовы на прэзідэнцкай нарадзе. Пры садзеянні шэрагу міжнародных арганізацый БАЖ падрыхтаваў яго экспертызу, а таксама альтэрнатыўны законапраект, які ў канцы кастрычніка перадалі ў парламент.
У 2004 г. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выдала зборнік, у якім былі адлюстраваныя вынікі грамадскага абмеркавання новага законапраекта аб СМІ. У брашуры сабраныя матэрыялы з аналізам найбольш небяспечных палажэнняў законапраекта, заключэнні міжнародных экспертаў (Article19, "Рэпарцёры без межаў", Шведскі Хельсінкскі камітэт і інш.), а таксама заўвагі і прапановы па дэмакратызацыі гэтага дакумента. (Азнаёміцца з некаторымі матэрыяламі, што ўвайшлі ў гэты зборнік, можна на сайце БАЖ у рубрыцы "ЮрЦэнтр" (http://www.baj.ru/centre/centre.asp), раздзел "Аналітыка". Минск, Белоруссия