Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Разрабатывает ли следствие «иракскую» версию убийства журналистки Вероники Черкасовой? 11:02, 11/02/2005
Причиной убийства корреспондентки газеты «Солидарность» Вероники Черкасовой может быть ее интерес к теме торговли оружием с Ираком. Об этом говорят независимые источники. Но разрабатывает следствие «иракскую версию»?
Як іншыя сьледчыя пракуратуры, Уладзімер Чумачэнка ў кантактах з журналістамі звышасьцярожны. Паводле сьледчага, за тры месяцы расьсьледаваньня забойства Чаркасавай адпрацоўвалася некалькі вэрсіяў, і ніводная канчаткова не адкінутая, у тым ліку і гэтак званая “ірацкая”.
Аднак супрацоўнік “Белорусской деловой газеты” Сяргей Сацук ня лічыць пабытовую вэрсію забойства журналісткі асноўнай. Сяргей Сацук вядзе асабістае расьсьледаваньне забойства. Журналіст высьветліў, што за месяц да гібелі Вераніка Чаркасава пачала зьбіраць зьвесткі пра беларускі “Інфабанк”, які абслуговаў кантакты Беларусі з Іракам. Да намаганьняў Чаркасавай меў дачыненьне былы супрацоўнік банку, які фігуруе ў справе ў якасьці сьведкі. Паводле Сяргея Сацука, сьледзтва цікавілася толькі ягонымі асабістымі дачыненьнямі зь Веранікай Чаркасавай. Між тым, ёсьць падазрэньне, што гэта маглі быць іншыя адносіны.
Сяргей Сацук сьцьвярджае, што той чалавек рашуча адмовіўся ад размовы адносна забойства Веранікі Чаркасавай.
З чаго пачаўся “ірацкі” сьлед забойства журналісткі? Паводле некаторых крыніцаў, яна зацікавілася тэмай беларуска-ірацкіх дачыненьняў, у тым ліку і гандлем зброяй, падчас паездкі ў Ірак, якая адбылася тры гады таму. Прычым тую паездку арганізоўваў якраз беларускі “Інфабанк”. Аднак, паводле другой удзельніцы паездкі, журналісткі Сьвятланы Калінкінай, з Іраку яны не прывезьлі нічога, акрамя ўспамінаў пра помнікі гісторыі.
І ўсё ж калегі Веранікі Чаркасавай усё часьцей вяртаюцца да палітычнай прычыны забойства журналісткі. Аляксандар Старыкевіч, рэдактар газэты “Салідарнасць”, дзе працавала перад сьмерцю Вераніка Чаркасава, таксама лічыць гэтую вэрсію асноўнай.
Чаму некаторыя журналісты робяць выснову пра прафэсійнае забойства? Паводле незалежных расьсьледаваньняў, кроў на месцы забойства Чаркасавай была распырсканая так, каб падмануць сьледзтва. Выклікаюць сур’ёзны сумнеў меркаваньне пра некаторыя іншыя акалічнасьці здарэньня, якіх трымаецца сьледзтва. Што да сьледчага Ўладзімера Чумачэнкі, ён афіцыйна гэтых сумневаў не камэнтуе, спасылаючся на тайну сьледзтва, -- паведамляе «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия